25 красавiка 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі распавялі, як правільна есці дыню

4
Дыетолагі распавялі, як правільна есці дыню

Вітамінаў у дыні нашмат больш, чым у кавуне.

Прыгожы колер і прыемны водар дыні не гарантуюць, што смак таксама вас задаволіць. Каб не было такіх расчараванняў, экспэрты раяць звярнуць увагу на шэраг прыкмет, піша lenta.ua.

Самыя відавочныя прыкметы, якія сведчаць аб тым, што дыня сапсаваная - плямы і ўвагнутасці. Пад пашкоджаную тонкую дынную скурку лёгка пранікаюць бактэрыі - такі прадукт есці нельга.

Калі ж плям няма, па дыні трэба лёгенька пастукаць. Глухі гук азначае спелы плод, а звонкі і трохі хрумсткі - дыня яшчэ не паспела і не салодкая.

Калі ў сваёй здольнасці вызначыць звонкасць дыні па стуку вы не ўпэўненыя, паспрабуйце яе проста трохі сціснуць. Якасны плод павінен злёгку спружыніць. Калі дыня не паддаецца, вельмі цвёрдая - пакіньце яе ў спакоі, яна не паспела. Калі дыня, наадварот, занадта мяккая, то гэта таксама дрэнная прыкмета - пераспела ці сапсавалася.

Набываць палову дыні таксама не варта. У дыні шмат цукру, які з'яўляецца выдатным асяроддзем для размнажэння мікробаў, таму адкрытая дыня можа справакаваць самыя розныя інфекцыі. Дарэчы, праз вялікую колькасць цукру дыня не рэкамендуецца пры дыябеце.

Раней існавала меркаванне, што дыня ні з чым не сумяшчальная. Аднак экспэрты сцвярджаюць, што гэта няслушна. Дыню можна спалучаць з самымі рознымі прадуктамі. Праўда, лепш не запіваць яе халоднай вадой, кісламалочнымі прадуктамі, малаком і алкаголем - гэта можа вызваць разлад ЖКТ. Тое ж можа вызваць захоўванне разрэзанай дыні па-за лядоўняй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках