Менскае «Дынама» зменіць лагатып, форму і абновіць клубныя колеры
12- 19.08.2019, 15:58
- 11,680
Цяперашні лагатып з нязначнымі зменамі існуе з 2010 года.
Менскае «Дынама» пачне сезон КХЛ-2019/20 з новым лагатыпам і формай.
Каманду чакае самы маштабны рэбрэндынг у яе гісторыі, паведамляе tut.by.
Таксама «Дынама» крыху зменіць клубныя колеры. Зубр пры гэтым застанецца сімвалам каманды. Распрацоўкай новага лагатыпа і формы будзе займацца расейская Queberten, якая стала аўтаркай рэбрэндынгу клубаў чэмпіянату Беларусі, а таксама займалася новым дызайнам для клубаў КХЛ «Амур» і «Адмірал».
Цяперашні лагатып з нязначнымі зменамі існуе з 2010 года, калі вакол галавы зубра з'явіўся надпіс «Хакейны клуб «Дынама-Мінск».