20 красавiка 2024, Субота, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец: Для літоўца ніжэй за 1500 еўраў - гэта ўжо не заробак

4
Бізнэсовец: Для літоўца ніжэй за 1500 еўраў - гэта ўжо не заробак

Чаму беларусы едуць на заробкі ў Вільню.

Як адзначыў на «Примусе» літоўскі бізнэсовец Іван Рак, многія літоўцы наогул не хочуць працаваць у Літве, піша «Салідарнасць».

- Таму што ў Нарвегіі, Швэцыі, Фінляндыі зусім іншыя заробкі, - тлумачыць ён.

Са слоў прадпрымальніка, многія літоўскія будаўнікі цэняцца ў Еўропе «на вагу золата». Менавіта таму яны не спяшаюцца ўладкоўвацца на працу ў роднай краіне, чакаючы больш выгадных прапаноў - напрыклад, з Нямеччыны.

- Для літоўца ніжэй за 1500 еўраў - гэта ўжо не заробак, асабліва ў галіне будаўніцтва, - заўважае ён.

Акрамя таго, нават тыя прафесіяналы, што засталіся ў краіне, увесь час займаюцца «вымагальніцтвам», патрабуючы падвышэння сваіх заробкаў.

- І гэта праблема для літоўскага малога і сярэдняга бізнэсу, бо ты не можаш планаваць на доўгатэрміновую перспектыву, таму што ты не ведаеш, што будзе з тымі ж тынкоўшчыкамі і мантажнікамі, - прыводзіць прыклад бізнэсовец.

У такой сітуацыі ў краіну павялічваецца прыток таннай працоўнай сілы з Беларусі і Украіны. Але заробкі ў прыезджых нашмат ніжэйшыя.

- Сёння беларус зарабляе 1000-1200 еўраў, а ўкраінцам плацяць 900-1100 еўраў. Вышэй гэтых лічбаў, якім бы ты ні быў спецыялістам, на будоўлі не заплацяць.

Але агулам прызджыя задаволеныя. Я размаўляў з беларусамі, якія жывуць у Вільні: жыллё яны атрымліваюць за кошт працадаўцы, на жыццё сыходзіць 200-250 еўраў. Так што дзесьці тысяча на месяц у іх застаецца, - адзначае Іван Рак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках