20 красавiка 2024, Субота, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На сувязі групоўка Orwell»: Рэдакцыя Onliner таксама атрымала паведамленне пра мінаванне

«На сувязі групоўка Orwell»: Рэдакцыя Onliner таксама атрымала паведамленне пра мінаванне
Фота: onliner.by

Рэдакцыю партала знаходзіцца ў бізнэс-цэнтры «Рубін-Плаза».

У рэдакцыю партала Onliner, якая знаходзіцца ў бізнэс-цэнтры «Рубін-Плаза» на праспекце Дзяржынскага, 5, паступіла паведамленне аб мінаванні будынку. Раней такія пагрозы атрымалі шэраг грамадскіх устаноў у Менску, паведамляе «Белсат».

Як паведамляе onliner.by, яны атрымалі ліст наступнага зместу:

«На сувязі групоўка Orwell! Паведамляем, што замінаваны (трынітраталуол) будынак медыякампаніі «Онлайнер» (Дзяржынскага 5-613). Выбуховая прылада забяспечаная таймерам. Дэтанацыя можа адбыцца ва ўсякі час з моманту адкрыцця гэтага ліста. Шчаслівага палёту!»

Трынітраталуол, ён жа траціл, тол, ТНТ - гэта брызантнае выбуховае рэчыва, якое не мае колеру і дрэнна раствараецца ў вадзе.

На гэты момант усе работнікі эвакуяваныя. На месцы працуюць сапёры, прыбыла брыгада МНС. Перыметр ахоўвае міліцыя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках