16 верасня 2019, панядзелак, 8:05
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У кабінеце намесніка генпракурора Украіны знайшлі прыладу для праслухоўвання

1
У кабінеце намесніка генпракурора Украіны знайшлі прыладу для праслухоўвання

Для ўсталявання спецсродкаў ніхто дазволу не даваў.

Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Юрыя Луцэнкі Ларыса Сарган, паведамляе «Настоящее время».

«У службовым кабінеце намесніка генеральнага пракурора былі выяўленыя несанкцыянаваныя праслухоўвальныя спецсродкі. Мы звязваем гэта з тым, што менавіта гэтая намесніца - Анжэла Стрыжэўская - з'яўляецца кіраўніцай пракурора, які падтрымлівае адмінпратакол што да Арцёма Сытніка», - напісала Сарган у «Фэйсбуку».

Са слоў Сарган, для санкцыянаванага праслухоўвання кабінета аднаго з кіраўнікоў Генпракуратуры неабходны дазвол ад намесніка генпракурора, або ад самога генпракурора, але ніхто з іх дазволу не даваў.

Пры гэтым Ларыса Сарган адзначыла, што 20 жніўня ў Сарненскім судзе Ровенскай вобласці адбудзецца чарговае пасяджэнне ў разглядзе адміністрацыйнага пратаколу, складзенага на дырэктара НАБУ Арцёма Сытніка за недэклараванне адпачынку на паляўнічай базе.

8 траўня выданне «Обозреватель» апублікавала матэрыял, у якім сцвярджалася, што Сытнік і ягоная сям'я «абсалютна бясплатна» адпачывалі ў паляўнічым ўгоддзі «Палескае-Сарны» Ровенскай вобласці.

10 траўня генпракурор Юрый Луцэнка заявіў, што следчыя Дзяржаўнага бюро расследаванняў устанавілі, што за адпачынак сваёй сям'і і сям'і сяброў Сытнік заплаціў вельмі маленькую суму. «У выпадку адсутнасці дакументальных аспрэчанняў, інфармацыя аб гэтым факце паступіць у МУС для падрыхтоўкі пратакола аб карупцыі. Таму што калі чыноўнік атрымлівае ўсе паслугі, а хтосьці іншы плаціць, напрыклад, 100 тысяч грыўняў, то гэта называецца неправамернай выгадай.

Спадар Сытнік павінен быў бы гэта паказаць у дэкларацыі як падарунак ці ж лепш заплаціць сам», - адзначыў Луцэнка.

6 жніўня Сытнік заявіў, што сам заплаціў 25 тысяч грыўняў за адпачынак на паляўнічай базе. Ён адзначыў, што прасіў «пэўную асобу» аплаціць пражыванне на тэрыторыі ўгоддзяў, але вярнуў яму грашовыя сродкі. «Чэкі я, на жаль, не захаваў», - дадаў ён.