19 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта даражэе пасля нападу на радовішча ў Савудаўскай Арабіі

2
Нафта даражэе пасля нападу на радовішча ў Савудаўскай Арабіі

У суботу нафтагазавае радовішча Шайба ў пустыні Руб-Эль-Халі падпала пад напады дронаў.

Кошты нафты вярнуліся да росту ў панядзелак на навінах аб тым, што адно з найбуйнейшых радовішчаў Савудаўскай Арабіі было атакаванае дронамі з Емена.

Ф'ючэрсы на гатунак Brent да 17.53 паводле Менску падаражэлі на 0,94% - да 59,23 даляраў за барэль, паведамляе finanz.ru.

Як паведаміла дзяржаўная нафтавая кампанія Савудаўскай Арабіі Saudi Aramco, у суботу нафтагазавае радовішча Шайба ў пустыні Руб-Эль-Халі падпала нападу дронаў, запушчаных еменскімі паўстанцамі-хусітамі.

Нягледзячы на пажар, здабыча на радовішчы магутнасцю 1 млн барэляў у дзень, не прыпынялася.

«Савудаўская Арабія асуджае гэты баязлівая напад, які стаў працягам серыі грубых нападаў, мэтай якіх з'яўляецца глабальны ланцужок паставак нафты і якія акрамя трубаправодаў закранулі танкеры ў Персідскім заліве», - заявіў міністр энэргетыкі каралеўства Халед аль-Фаліх, недвухсэнсоўна намякаючы на дачыненне Ірана, які падтрымлівае хусітаў зброяй і фінансаваннем (цытата паводле Bloomberg).

Лідар Еменскіх паўстанцаў Абдул Малік аль-Хусі прызнаў адказнасць за інцыдэнт, назваўшы яго «важным сігналам» для Эр-Рыяда і краін кааліцыі, якія праводзяць у Емене вайсковую аперацыі пасля захопу хусітамі сталіцы Саны ў 2015 годзе.

Геапалітыка вярнула цікавасць да нафты, якая, зрэшты, здольная забяспечыць толькі кароткатэрміновую падтрымку коштаў, кажа аналітык Прамсувязьбанка Кацярына Крылова: пастаўкам на гэты момант савудаўскай нафты нічога не пагражае.

«Слабы попыт і навес прапановы разам з няяснымі перспектывамі «гандлёвай вайны» працягваюць заставацца асноўнымі негатыўнымі фактарамі, якія перашкаджаюць росту коштаў нафты», - кажа Крылова, дадаючы, што на гэтым тыдні каціроўкі Brent застануцца ў дыяпазоне 58-60 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках