25 красавiка 2024, Чацвер, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Людзі «пашкодзілі» 60% сусветнага акіяна

8
Навукоўцы: Людзі «пашкодзілі» 60% сусветнага акіяна

Навукоўцы ўпершыню ацанілі сукупны ўплыў людзей на сусветны акіян.

У Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары навукоўцы Нацыянальнага цэнтра экалагічнага аналізу і сінтэзу (NCEAS) прыйшлі да высновы, што чалавечая дзейнасць нанесла шкоду 60% сусветнага акіяна. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на Science Daily.

Навукоўцы ўпершыню ацанілі сукупны ўплыў на сусветны акіян, у выніку забруджвання адкідамі, масавага вылаву рыбы і павелічэння маштабаў суднаходства.

Паводле вынікаў даследавання, за апошняе дзесяцігоддзе агульная шкода ад уздзеяння чалавека на акіян павялічылася амаль удвая.

«Нам трэба знайсці развязанне, якое ахоплівае шмат фактараў. Мы не можам выправіць толькі адзін, калі жадаем замарудзіць і спыніць негатыўны ўплыў», - адзначыў галоўны аўтар даследавання Бэн Гальперн.

Найбольшы клопат у навукоўцаў выклікаюць рэгіёны Блізкага Усходу, Аўстраліі, Заходняй Афрыкі і выспы Усходняга Карыбскага басейна. Сярод экасістэм, пакутуюць найбольш: мангравыя гаі і каралавыя рыфы.

Даследнікі выявілі, што стан мораў у Паўднёвай Карэі, Японіі, Вялікабрытаніі і Даніі палепшыўся пасля памяншэння камерцыйнага рыбалоўства і аб'ёму забруджвання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках