25 красавiка 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes параіў турыстам ехаць у Кіеў замест Парыжа

Forbes параіў турыстам ехаць у Кіеў замест Парыжа

Выданне адзначыла сярод плюсаў нізкі наплыў турыстаў, смачную ежу і адкрыты доступ да ўсіх славутасцяў.

Журналістка выдання Forbes параіла падарожнікам адпраўляцца замест Парыжа ў Кіеў. Сярод плюсаў украінскай сталіцы яна згадала адносна невялікі наплыў турыстаў, выдатную кухню і адкрыты доступ да ўсіх славутасцяў.

«Летась Кіеў наведала 1,6 мільёна чалавек, у той час, як у Парыж наведаліся 83 мільёны», - адзначае аўтарка матэрыялу Рана Гуд.

Нізкі наплыў турыстаў, з ейных слоў, гэта вольны доступ да цікавых месцаў горада і мясцовай кухні.

Яна таксама адзначыла, што павячэраць ва ўкраінскай сталіцы можна смачна і не па завоблачных цэнах.

Сярод найбольш цікавых месцаў яна згадала Кіева-Пячэрскую Лаўру з яе саборамі і пячорамі, Міхайлаўскі Златаверхі манастыр, Уладзімірскі сабор, Залатая брама, Нацыянальны оперны тэатр і іншыя.

А па частцы кухні аўтарка акцэнтуе ўвагу на ўкраінскім баршчы, называючы яго «must-try», а таксама на традыцыйных галубцах.

Таксама ў матэрыяле згадваецца пра блізкасць Кіева да Чарнобыля, і магчымасць здзейсніць экскурсію ў зону адчужэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках