17 красавiка 2024, Серада, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсоўца з Ганцавіч знайшлі мёртвым на тэрыторыі ягонага прадпрыемства

5
Бізнэсоўца з Ганцавіч знайшлі мёртвым на тэрыторыі ягонага прадпрыемства

Мужчыны не было дома з 28 ліпеня, але пра яго адсутнасць у міліцыю ніхто не паведамляў.

У Ганцавічах на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства, якое займаецца міжнароднымі перавозкамі, знайшлі цела ягонага кіраўніка, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК Берасцейскай вобласці Зміцер Іванюк.

Сваякі апошні раз бачылі жыхара райцэнтра 1958 года нараджэння 28 ліпеня. У міліцыю з нагоды яго доўгай адсутнасці ніхто не звяртаўся.

Са звестак Іванюка, падчас агляду бачных цялесных пашкоджанняў у мужчыны не выяўлена. Прызначана судова-медыцынская экспэртыза. Праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках