20 красавiка 2024, Субота, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі распрацоўнік мабільных гульняў трапіў у сусветны топ-10 паводле сцягванняў

3
Беларускі распрацоўнік мабільных гульняў трапіў у сусветны топ-10 паводле сцягванняў
ГУЛЬНІ АД SAYGAMES

За красавік-чэрвень дадатак кампаніі карыстальнікі сцягнулі блізу 200 мільёнаў разоў.

Аналітычная платформа Sensor Tower апублікавала рэйтынг найлепшых сусветных распрацоўнікаў мабільных дадаткаў у другім квартале зыходзячы з папулярнасці іх прадуктаў. У топ-10 паблішэраў паводле колькасці сцягванняў трапіў і беларускі распрацоўнік SayGames, піша dev.by.

У агульным рэйтынгу кампанія заняла шостае месца. За красавік-чэрвень дадатак кампаніі карыстальнікі сцягнулі блізу 200 мільёнаў разоў.

У асобным рэйтынгу паводле загрузкі ў App Store і Google Play беларускі распрацоўнік заняў сёмае месца.

SayGames - гэта распрацоўнік і выдавец мабільных гульняў жанру Ultra Casual. Кампанія зарэгістраваная ў Менску ў траўні 2018 года. Штат налічвае 6 супрацоўнікаў.

У красавіку SayGames выйшла на першае месца паводле сцягвання сярод беларускіх кампаній. У мінулым месяцы гульні распрацоўніка карыстальнікі сцягнулі 100 мільёнаў разоў. Прыбытак кампаніі ў ліпені перавысіў 100 тысяч даляраў.

У App Store даступна 17 гульняў, распрацаваных SayGames, у Google Play - 16.

Самыя папулярныя гульні Say Games у ліпені:

Jelly Shift - 33 млн (App Store/Google Play)

Train Taxi - 19 млн (App Store/Google Play)

Battle Disс - 11 млн (App Store/Google Play)

OnPipe - 8 млн (App Store/Google Play)

House Paint - 7 млн (App Store/Google Play)

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках