Спецыялісты расказалі пра самую карысную садавіну, ягады і гародніну ў жніўні
3- 2.08.2019, 11:58
- 11,944
Лекары параілі абавязкова ўключыць у свой рацыён харчавання ў жніўні шэраг раслінных прадуктаў.
Экспэрты распавялі healthinfo.ua пра самую карысную ў жніўні садавіну, ягады і гародніну.
Яны нагадалі, што традыцыйна ў жніўні паспяваюць слівы і раннія яблыкі. Гэтая садавіна адрозніваецца вельмі высокім утрыманне вітамінаў і карысных макраэлементаў у іх складзе. Так, у сліве ёсць калій і магній - найлепшыя нутрыенты для паляпшэння работы сэрца, а таксама вітаміны групы B і вітамін PP, карысныя для судзінаў, нерваў і органаў зроку. У яблыках, у сваю чаргу, змяшчаецца эпікатэхін - гэтыя поліфенолы вядомыя сваёй уласцівасцю паляпшаць кровазварот і падвышаць імунітэт.
Назвалі спецыялісты і найлепшыя на іх думку жнівеньскія ягады.
«Каб напоўніць арганізм вітамінамі, не прапусціце ў жніўні свежыя вішні, вінаград і абляпіху. У медыцыне алей абляпіхі ўжываюць для лячэння язвы і іншых захворванняў ЖКТ», - распавялі яны.
Не варта забываць, жнівень - сезон бахчавых. Экспэрты раяць уключаць у рацыён кавуны і дыні, ужыванне якіх дапамагае папоўніць брак соляў жалеза, вітаміну С і каратыну.
Сярод агародніны ў жніўні самымі карыснымі спецыялісты лічаць таматы, салодкія перцы, баклажаны. Таксама трэба есці маладую бульбу - гэта цудоўная крыніца карыснага тыпу крухмалу і вітамінам С.
Са слоў экспэртаў, «300 грамаў маладой бульбы могуць на 70-75% задаволіць дзённую патрэбу чалавечага арганізма ў вітаміне С».