28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага дыпламата, у якога стралялі ў Турцыі, выпісалі з лякарні

Беларускага дыпламата, у якога стралялі ў Турцыі, выпісалі з лякарні
ФОТА: BURHAN OZBILICI/AP

У лякарні Аляксандр Паганшаў правёў крыху больш за тыдзень.

Дарадцу ў адміністрацыйных пытаннях пасольства Беларусі ў Турцыі Аляксандра Поганшева, у якога страляў былы вайсковец, выпісалі з лякарні. Пра гэта tut.by расказаў намеснік начальніка ўправы інфармацыі і лічбавай дыпламатыі беларускага МЗС Андрэй Шупляк.

У лякарні дыпламат правёў крыху больш за тыдзень.

- Наш калега ідзе на папраўку. Сёння яго выпісалі з лякарні. Далейшую рэабілітацыю ён будзе праходзіць дома, - сказаў Шупляк.

Нагадаем, у сераду, 24 ліпеня, у Анкары палкоўнік у адстаўцы некалькі разоў стрэліў у дарадцу пасольства Беларусі ў Турцыі Аляксандра Паганшава, калі той вяртаўся дадому з дзіцем. Уначы дыпламату правялі экстранную аперацыю, якая прайшла паспяхова. Нападнік скончыў жыццё самагубствам. Паводле наяўнай інфармацыі, ён знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічнай медыцынскай установе, быў псіхічна неўраўнаважаным.

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ў інцыдэнце «няма ніякай палітычнай падаплёкі». Ён таксама назваў мяркаваную прычыну нападу: магчыма, гэта звязанае з незадаволенасцю нападнікам паводзінамі дзяцей, якія гулялі ў двары.

- Магчыма, праз гэта ў нападніка і адбыўся такі псіхалагічны ўсплёск, які і прывёў да такога зыходу, - сказаў Макей.

Пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных распавёў, што супрацоўнік амбасады і нападнік жывуць у адным доме, але назваць іх суседзямі нельга.

- Там адзін пад'езд, але дом шматкватэрны, яны жылі на розных паверхах. Назваць суседам нападніка нельга, - сказаў пасол.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках