20 красавiка 2024, Субота, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даручыў паскорыць інтэграцыю з Расеяй

47
Лукашэнка даручыў паскорыць інтэграцыю з Расеяй

Пра гэта паведаміў Румас.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду паскорыць узгадненне з Расеяй праграмы дзеянняў паглыблення інтэграцыі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас паводле вынікаў нарады дыктатара з кіраўніцтвам Саўміна, паведамляе БелТА.

Сярод пытанняў да разгляду на нарадзе абмяркоўвалася развіццё стасункаў з Расеяй. Са слоў прэм'ер-міністра, Аляксандр Лукашэнка больш падрабязна паінфармаваў сябраў урада аб праведзеных нядаўна ў Санкт-Пецярбургу перамовах з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і даў даручэнне паскорыць працу над узгадненнем палажэнняў абноўленай праграмы дзеянняў.

«Усе першапачатковыя тэрміны, якія былі ўсталяваныя, павінны вытрымлівацца. Даслоўна прама цяпер урад пачынае адпрацоўку са сваімі калегамі ўсіх пакуль яшчэ не ўзгодненых пытанняў у паглыбленай інтэграцыі з Расейскай Федэрацыяй», - распавёў Сяргей Румас.

Ён нагадаў, што бакам засталося ўзгадніць некалькі пытанняў у праграме дзеянняў. Як толькі гэтая праца будзе завершана, пачнецца распрацоўка дарожных карт па сектарах. У лістападзе іх плануецца падаць кіраўніцтву.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках