18 красавiка 2024, Чацвер, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Радыяцыя спаліла лістоту»: відэа наступстваў выбуху пад Северадзвінскам

19
«Радыяцыя спаліла лістоту»: відэа наступстваў выбуху пад Северадзвінскам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Расейскім уладам не ўдаецца схаваць наступствы ядзернага НЗ.

Прырода ў раёне катастрофы пад Северадзвінскам пакутуе ад значнага падвышэння радыяцыйнага фону. Да такой высновы прыйшоў відавочца, які пабываў на месцы здарэння, і пажадаў захаваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі.

Выданне Newsader атрымала зроблены ім відэазапіс, на якім зафіксавана расліннасць, як мяркуецца пацярпелая ад шкодных наступстваў аварыі ядзернай прылады, якая выбухнула падчас выпрабаванняў на марскім вайсковым палігоне ў Архангельскай вобласці. Са слоў аўтара матэрыялу, здымка была зробленая праз тры дні пасля здарэння. Яна вялася на ўзбярэжжы Белага мора.

Кадры паказваюць характэрны для радыеактыўнага ўздзеяння пейзаж. "Радыяцыя спаліла лістоту", - канстатаваў ён, выказаўшы сумневы ў праўдзівасці заяў расейскіх уладаў аб тым, што радыяцыйны фон у гэтым раёне адпавядае норме. Паводле ягоных слоў, у радыусе 300 кіламетраў ад эпіцэнтра дэтанацыі "згарэлі дрэвы".

Пакуль не вядома, ці праводзіў гэты чалавек індывідуальныя меры абароны арганізма ад меркаваных небяспечных выкідаў.

Newsader правярае інфармацыю і пакуль не мае аб'ектыўнага пацверджання таго, што гаворка ідзе пра экалагічнае бедства, звязанае з радыеактыўнымі ападкамі.

Сёння крыніца Newsader паведаміла пра тое, што ў Цэнтральную медыка-санітарную часць Северадзвінска паступіў пацыент з сімптомамі вострага атручвання, якое можа быць выклікана ўжываннем вады з мясцовай ракі Солзы. З прыватнай размовы лекараў яму стала вядома, што яны асцерагаюцца радыёактыўнай прыроды заражэння пацыента.

17 жніўня Newsader апублікаваў зроблены схаванай камерай відэазапіс, на якой вайсковец у гутарцы з жыхарамі вёскі Нёнакса заявіў аб тым, што 8 жніўня 2019 года на вайсковым палігоне ў Архангельскай вобласці падчас выпрабаванняў выбухнуў ракетны рухавік, які працуе на ядзерных ізатопах. У час размовы з устурбаванымі сялянам вайсковец запэўніў іх у адсутнасці радыёактыўнай пагрозы для насельніцтва і прызнаўся, што пад Северадзвінскам вайсковыя выпрабаванні такога кшталту праходзілі і раней, хоць пра гэта ніколі не паведамлялася. У той жа час ён заклікаў не наведваць ўзбярэжжа Белага мора праз магчымае радыеактыўнае заражэння мясцовасці.

У службе МНС на мінулым тыдні паказвалі, што лабараторныя аналізы ўзятых у рэгіёне проб грунту, пяску і вады, у тым ліку ў Солзе, адпавядаюць натуральнаму прыроднаму фону паводле альфа-, бэта-і гама-часціцам.

У Арганізацыі Дамовы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў заявілі, што дзве расейскія станцыі радыяцыйнага маніторынгу ў Кіраве і Дубне адмовіліся перадаваць звесткі пра радыяцыйны фон пасля таго, як 8 жніўня на вайсковым палігоне ў Архангельскай вобласці выбухнуў ракетны рухавік. 10 жніўня ў арганізацыі Дамовы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў зафіксавалі сейсмічныя і інфрагукавыя ваганні, якія супадаюць па часе з аварыяй на вайсковым палігоне ў Архангельскай вобласці.

Са звестак Мінабароны, 8 жніўня на вайсковым палігоне пад Северадзвінскам выбухнуў "вадкасны рухавік". У выніку здарэння загінулі пяцёра спецыялістаў Расатама і двое вайскоўцаў. Расейскія навукоўцы заявілі аб выпрабаванні ядзернай прылады. Мінабароны заблакавала для суднаходства раён Белага мора, дзе адбылася катастрофа.

Згодна з Расгідраметам, радыяцыйны фон у Северадзвінску цягам некалькіх гадзін пасля выбуху ядзернай прылады перавышаў норму ў 4-16 разоў. Гэтая інфармацыя адпавядае звесткам, першапачаткова пададзеным на сайце Северадзвінскай адміністрацыі. Пазней улады Северадзвінска выдалілі інфармацыю аб скачку радыяцыі, патлумачыўшы, што "сітуацыяй займаецца Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі". Мінабароны з самага пачатку адмаўляла факт радыеактыўнага заражэння.

Амерыканскія экспэрты схіляюцца да таго, што Расея выпрабоўвала пад Северадзвінска крылатую ракету з ядзерным рухавіком. ЗША закрылі аналагічны праект яшчэ ў 1960-я гады праз яго неэфектыўнасць і высокую радыяцыйню небяспеу як для саміх выпрабавальнікаў, так і для навакольнага асяроддзя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках