29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт «Расея» ідзе на зніжэнне

4
Самалёт «Расея» ідзе на зніжэнне
ФОТА: 1000INF.RU

Народ у эканом-класе пачынае хвалявацца.

Расея падобная да вялікага прасторнага самалёта, які здзяйсняе далёкі пералёт і ўвесь час страчвае вышыню. Праблемы множацца, і калі паглядзець, што адбываецца ў салоне, перш за ўсё ў яго задняй частцы, то гэта відавочна, піша журналіст нямецкага выдання Deutschlandfunk Тылка Грыс (пераклад - inosmi.ru).

Спераду, у элегантным бізнэс-класе, пасажырам абыякава, што адбываецца ў задняй частцы самалёта. Тут людзі думаюць пра бізнэс, а ён у многіх сферах працягвае квітнець. Напрыклад, у Расатама, дзяржаўным атамным канцэрне. Яго бізнэс-мадэль у тым, каб з ядзернага паліва здабываць як мага больш энэргіі і грошай, і гэтая мадэль працуе, калі меркаваць з выніковага балансу, вельмі добра. Праўда, у балансе нічога не сказана пра тое, якія выдаткі могуць узнікнуць у доўгатэрміновай перспектыве.

Зусім нядаўна ў аддаленай мясцовасці, у апошніх шэрагах эканом-класа, дзе ніхто з пасажыраў бізнэс-класа ніколі не бываў, выпрабавалі новую крылатую ракету. У выніку аварыі там адбыўся выкід радыяцыі, але вецер данёс яе толькі да некалькіх апошніх шэрагаў, дзе сядзіць усяго парачка правінцыйных дурняў. Да адцягнутых скурай крэслаў у пярэдняй частцы самалёта яна не даходзіць.

Народ у эканом-класе пачынае хвалявацца

Паколькі ў бізнэс-класе яшчэ і бесцырымонна выкідаюць сваё смецце назад і там у адным месцы раптам успыхвае полымя, а вогнетушыцеляў няма, народ у эканом-класе пачынае хвалявацца. Усіх, хто ўстае, каб выказацца, імгненна закоўваюць у кайданкі і замыкаюць на час у прыбіральні. Сцюарды добра ўзброеныя і могуць рабіць што хочуць.

Таму большасць пасажыраў уважаюць за лепшае не высоўвацца і нічога не рабіць. А праз бартавую тэлесетку, якая працуе бесперапынна, увесь час перадаюць, наколькі жыццё ў самалёце лепшая, чым за яго бортам.

Час ад часу да пасажыраў звяртаецца капітан самалёта. Ён кажа, што абляціць зону з дрэнным надвор'ем, перасцерагае ад варожага атачэння і абяцае зрабіць жыццё на борце яшчэ лепшым і зручнейшым для ўсіх. Гэта ён абяцаў ужо не раз, але ўсё адно большасць пасажыраў яму пляскае. Яны аддаюць перавагу гэтаму капітану і замацаванае за імі месца, з якога яго не зрушыць усё жыццё. Выжываць у гэтым самалёце на жорсткіх крэслах эканом-класа і так нялёгка.

Чым больш сур'ёзныя праблемы ў эканом-класе - тым больш смелая прывілеяваная публіка ў бізнэс-класе, дзе палітычнай эліце дадзеная большая прастора для ног і розныя дадатковыя паслугі, захінаюць шторы, каб не глядзець на тое, што дзеецца ззаду. Яны супакойваюць сябе думкай, што ў гэтым пышным самалёце, поўным рэсурсаў, яны могуць ляцець вечна.

Багатай эліце дазволена рабаваць пасажыраў эканом-класа

Таму што так абвяшчае пакт, які яны ўклалі з капітанам. Ён выразна даў зразумець, што толькі ён абраны для кіравання самалётам. А багатай і ўплывовай эліце ён дазволіў рабаваць сродкі існавання ў эканом-класа. Вось чаму гараць мільёны квадратных кіламетраў лесу ў Сібіры, вось чаму так нядбайна абыходзяцца з ядзернымі матэрыяламі. Ну а калі нешта і пойдзе не так і кавалачак расейскай зямлі будзе заражаны, выпалены або стане непрыдатным для жыцця, то застанецца яшчэ шмат іншых - так думаюць абыякавыя, якія сядзяць наперадзе.

Толькі так можна патлумачыць тое, як улады і канцэрн Расатам паводзяць сябе з жыхарамі населеных пунктаў побач з ракетным палігонам: спачатку было сказана, што радыяцыйны фон падвышаны, затым яны зняпраўдзілі ўласнае паведамленне, але праз пэўны час зноў яго пацвердзілі.

Напэўна, калі-небудзь нейкім мужным праўдалюбам удасца скласці разам усе дэталі і растлумачыць, што адбылося напраўду. Але змены курсу самалёта, які павольна зніжаецца, яны дамагчыся не змогуць. Аднак вядома, што адбудзецца, калі ў задніх шэрагах адразу ўстане шмат людзей, якія не дадуць замкнуць сябе ў прыбіральнях.

Самалёт можа страціць баланс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках