25 красавiка 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка ездзіў па рэгіёнах Расеі, улагоджваў губернатараў ды іншых службоўцаў

24
Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка ездзіў па рэгіёнах Расеі, улагоджваў губернатараў ды іншых службоўцаў
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Дыктатар вельмі хацеў трапіць у Крэмль.

Улетку 1994 года Лукашэнка атрымаў перамогу на першых выбарах прэзідэнта Беларусі. Цікава, што тады кіраўнік быў папулярны ў Расеі. Сярод тых, хто, як і сам Лукашэнка, марылі аб адраджэнні савецкага ладу і адмаўляліся прымаць новы свет без СССР, паведамляе currenttime.tv.

Станіслаў Шушкевіч, які займаў у 1991-1994 гадах пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі, кажа: "Ён [Лукашэнка] адзіны - сам сцвярджае, - хто галасаваў супраць Белавежскага пагаднення. Хоць ён і не ўдзельнічаў у галасаванні, але гэта ягонае гарачае жаданне".

Станіслаў Шушкевіч - першы кіраўнік незалежнай Беларусі. У снежні 1991 года ён падпісваў Белавежскія пагадненні аб стварэнні СНД. Шушкевіч узгадвае, што ў другой палове 90-х Лукашэнка сапраўды снаваў сур'ёзныя планы аб заваёўванні месца Ельцына ў Крамлі: "Ён ездзіў па рэгіёнах Расеі, улагоджваў губернатараў ды іншых, выдаваў сябе за свайго хлопца. Ён вельмі хацеў трапіць у Крэмль - гэта ні для каго не сакрэт".

У той час Лукашэнка калясіў па расейскіх рэгіёнах амаль часцей, чым па беларускай правінцыі, і адначасова прасоваў пагадненні аб беларуска-расейскай саюзнай інтэграцыі. Яна адкрывала для яго дзверы ў Крэмль праз стварэнне наднацыянальных інстытутаў Саюзнай дзяржавы.

На фоне слабага Барыса Ельцына "моцны гаспадарнік" Лукашэнка выглядаў тады досыць добра. Ягоная рыторыка была блізкая жыхарам расейскай глыбінкі і вайскоўцам, для якіх жыццё ў СССР заставалася ў тыя гады яшчэ зусім свежым успамінам. Аднак не ўсе ў Расеі бачылі былога старшыню саўгаса "Гарадзец" лідарам самай вялікай краіны ў свеце.

З пачатку 2000-х Аляксандр Лукашэнка, здаецца, страціў цікавасць да таго, каб стаць прэзідэнтам Расеі. Пры гэтым з 2002 года правадыр Беларусі кожны год праводзіць прэс-туры для дзясяткаў расейскіх рэгіянальных журналістаў. Такія паездкі заканчваюцца шматгадзіннай прэс-канферэнцыяй. У многіх недзяржаўных журналістаў з Беларусі магчымасць пагутарыць з Лукашэнкам жыўцом выпадае значна радзей.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках