25 красавiка 2024, Чацвер, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ротшыльд купіў аэрапорт Кішынёва

Ротшыльд купіў аэрапорт Кішынёва
Фота: EPA/UPG

У Малдове аэрапорт знаходзіцца ў цэнтры скандалу вакол незаконнага прысваення дзяржмаёмасці.

Новым уладальнікам міжнароднага аэрапорта сталіцы Малдовы Кішынёва стаў Натаніэль Ротшыльд - прадстаўнік дынастыі Ротшыльдаў, якая займаецца банкаўскай справай і інвестыцыямі з канца 18-га стагоддзя. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы аэрапорта.

У дакуменце адзначаецца, што міжнародны аэрапорт Кішынёва "зрабіў неверагоднае ўражанне на містэра Ротшыльда" - малодшага з "чатырох дзяцей і адзінага сына лорда Джэйкаба Ротшыльда і Серэны Мэры Дан, унучкі сэра Джэймс Дана, канадскага фінансіста і магната". Багацце Натаніэля Ротшыльда часопіс Forbes у 2012 годзе ацаніў на адзін мільярд даляраў.

Скандал вакол аэрапорта

Аэрапорт Кішынёва ў 2013 годзе быў перададзены ў канцэсію кампаніі Avia Invest. З паведамленняў партала unimedia.info, структура Ротшыльда NR Investments, якая займаецца ўкладаннямі ў нерухомасць, набыла 95 адсоткаў акцый гэтай кампаніі. Сума ўгоды не ўдакладняецца. Дарадца прэм'ер-міністра Малдовы Крысціна Бужор заявіла, што згода ўладаў на ўгоды не патрабавалася, бо гэта не прадугледжана канцэсійным кантрактам.

У Малдове ўжо шмат гадоў не сціхае скандал вакол перадачы аэрапорта кампаніі Avia Invest. Ад пракуратуры патрабуюць распачаць крымінальныя справы ў дачыненні да шэрагу высокапастаўленых малдоўскіх чыноўнікаў праз меркаваныя парушэнні пры здачы аэрапорта ў канцэсію. У ліку іншага гаворка ідзе пра падазрэнні ў незаконным прысваенні дзяржаўнай маёмасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках