28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ дзве станцыі ядзернага маніторынгу перасталі выходзіць на сувязь пасля НЗ пад Северадзвінскам

6
Яшчэ дзве станцыі ядзернага маніторынгу перасталі выходзіць на сувязь пасля НЗ пад Северадзвінскам
ВІД НА ГОРАД БІЛІБІНА
ФОТА: КАНСТАНЦІН ЛЕМЕШАЎ/ТАСС

Апошні раз інфармацыя з іх была атрыманая 13 жніўня.

У Арганізацыі Дамовы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (АДУЗЯВ) паведамілі аб праблемах з перадачай звестак яшчэ дзвюма станцыямі маніторынгу ядзерных выпрабаванняў у Расеі. Як заявіў The Wall Street Journal (WSJ) выканаўчы сакратар арганізацыі Ласіна Зэрба, апошні раз інфармацыя з іх была атрыманая 13 жніўня, паведамляе РБК.

Гаворка ідзе пра станцыі ў чукоцкім горадзе Білібіна і сяле Залесава ў Алтайскім краі. Напярэдадні Зэрба заявіў, што праз два дні пасля выбуху пад Северадзвінскам збоі адбыліся на двух іншых станцыях, у Дубне і Кіраве.

Станцыі маніторынгу служаць часткай міжнароднай сеткі, яны сочаць за захаваннем Дамовы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Яшчэ адна такая станцыя размешчаная ва Усурыйску і працягвае перадаваць весткі, адзначыў Зэрба.

18 жніўня ён апублікаваў у сваім Twitter карту магчымага распаўсюду «гіпатэтычных часціц» пасля выбуху.

«Экспэрты працягваюць звяртацца да нашых калег у Расеі, каб як мага хутчэй аднавіць працу», - заявіў Зэрба WSJ. Газета адзначае, што раней расейскія чыноўнікі патлумачылі збоі з перадачай звестак «праблемамі сувязі і сеткі». Пры гэтым яны не патлумачылі прадстаўнікам арганізацыі, калі станцыі адновяць работу. Пасольства Расеі ў Вашынгтоне пераадрасавала пытанні ў Маскву.

РБК накіраваў запыты ў Расгідрамет і НВА «Тайфун», якія займаюцца ў тым ліку радыяцыйным маніторынгам.

Выбух на вайсковым палігоне пад Северадзвінскам ў Архангельскай вобласці адбыўся 8 жніўня. НЗ здарылася пры правядзенні работ з вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкай з ізатопнай крыніцай сілкавання, паведамляў «Расатам». У выніку загінулі пяць чалавек, яшчэ некалькі спецыялістаў пацярпелі. Са звестак Расгідрамета, у дзень здарэння ў Северадзвінску адбылося кароткачасовае падвышэнне радыяцыйнага фону да 1,78 мікразівертаў у гадзіну пры норме 0,11 мікразівертаў.

19 жніўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін упершыню адрэагаваў на аварыю. Паводле ягоных слоў, ніякай пагрозы ў сувязі са здарэннем няма, падвышэння радыяцыйнага фону ў рэгіёне не зафіксавана. Радыяцыйную абстаноўку кантралююць незалежныя экспэрты, дадаў кіраўнік дзяржавы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках