28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цырульня плыве, усе плывуць»

2
«Цырульня плыве, усе плывуць»

Рэпартаж з будынка ў Заслаўі, які не выстаяў перад «аранжавым узроўнем».

Заслаўе. Гаспадыня цырульні Вольга блукае па костачкі ў вадзе і ледзь не плача ў слухаўку: усё зноў паплыло. Кажа, перыядычна ейную ўстанову, якая размешчаная ў надоечы пабудаваным будынку, моцна залівае вадой, якая выцякае проста са сцяны. У пацвярджэнне дасылае досыць драматычнае відэа. Наогул, «плавае» не толькі Вольга. Плывуць ўсе, хто купіў/арэндаваў памяшканні на цокальным паверсе, піша onliner.by.

Новы будынак на Студзянецкім завулку пабудаванае акурат пад гандлёвыя пункты і падобныя ўстановы, у ім два паверхі - цокальны і асноўны. Уначы прайшоў лівень - і ўвесь ён нейкім чынам апынуўся ўнутры.

Гаспадыня цырульні кажа, што залівае на яе памяці ўжо трэцім разам і нічога з гэтым зрабіць не ўдаецца. Але цяперашні патоп быў асабліва ўражлівым.

- Раскідваюцца сцены, з дзіркі ручаём цячэ вада, яна ўсё прыбывае, - усхліпвае Вольга, не ведаючы, як гэта спыніць. - Дзіўна, як кароткага замыкання не адбылося... Я не ведаю, што рабіць, ды і не толькі я. Вунь, побач крама кармоў для жывёл, таксама ўсё плавае.

Са слоў Вольгі, у цокалі будынка, акрамя яе цырульні, размешчаныя яшчэ дзевяць гандлёвых пунктаў і ўсе яны залітыя. Цяпер хтосьці выносіць тавар, кампутары і мэблю, хтосьці проста безвынікова ганяе нагамі ваду з кута ў кут.

Прадстаўнікі кампаніі «Глаўіндустрыябуд», якая будавала і ўтрымлівае будынак, ужо прыбылі на месца. Толькі вада ад гэтага цячы не перастала.

- Вось даслалі брыгаду з чатырох чалавек з анучамі, - паведамляе з самой бездані Вольга. - Дырэктар прыйшоў, замачыў ногі...

Праз тэлефон у фірме «Глаўіндустрыябуд» нам распавялі, што трэба разабрацца, што і як адбылося, на гэта патрабуецца час. У тым ліку трэба зразумець маштабы бедства. Запэўнілі: што тычыцца шкоды, калі такая ёсць, то «будуць над гэтым пытаннем працаваць».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках