29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - дзень нараджэння Тадэвуша Рэйтана

1
Сёння - дзень нараджэння Тадэвуша Рэйтана
Тадэвуш Рэйтан

Беларускі шляхціц увайшоў у сусветную гісторыю як апошні патрыёт Рэчы Паспалітай.

20 жніўня 1742 гады нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан, беларускі шляхціц, адзіны хто спрабаваў не дапусціць першага падзелу Рэчы Паспалітай, паведамляе «Радыё Свабода».

Тадэвуш Рэйтан быў шчырым патрыётам аб'яднанай польска-беларуска-літоўскай дзяржавы. У 1773 годзе падчас надзвычайнага Сэйму Рэчы Паспалітай ён смела выступіў супраць яе падзелу, які інспіравала Расея, выкарыстаў увесь свой палітычны ўплыў і знаходлівасць, каб пераканаць дэпутатаў у патрэбе захавання адзінства дзяржавы.

Тадэвуш Рэйтан, дэпутат ад Навагрудскага ваяводства ВКЛ, на Сэйме, які зрывала прарасейская фракцыя, лёг перад выхадам, не выпускаючы дэпутатаў з залы пасяджэнняў. Ён крычаў: «Тапчыце мне, не тапчыце дзяржаву!»

Яго прынцыповасць выклікала павагу нават ягоных ворагаў. Нягледзячы на тое, што захаваць Рэч Паспалітую не ўдалося, слаўнае імя Тадэвуша Рэйтана засталося ў гісторыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках