19 красавiка 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гарадка знайшоў грыб вагой амаль 4 кілаграмы

10
Жыхар Гарадка знайшоў грыб вагой амаль 4 кілаграмы

Выстарчыла на некалькі абедаў для ўсёй сям'і.

Жыхар Гарадка Генадзь Ганчароў знайшоў каля лецішча порхаўку, якая важыла амаль 4 кг. Хапіла на некалькі абедаў для ўсёй сям'і, піша tut.by.

Порхаўка расла каля лецішча сям'і Ганчарова ў вёсцы Пагост Далгапольскага сельсавета. Знайшоў яе галава сямейства.

Жонка грыбніка, Ірына, распавяла, што ім ужо двойчы трапляліся такія дзіўныя знаходкі, але тыя былі вагой меншыя. А гэтым волатам - ён важыў 3,7 кг, накармілі ўсю сям'ю, прычым не адзін раз. Ганчаровы кажуць, што грыб вельмі смачны.

ГРЫБ-ГАЛАВАЧ УРАЗІЎ І ЎНУЧКУ ГЕНАДЗЯ І ІРЫНЫ ГАНЧАРОВЫХ – КАЦЮ

Калі іншыя грыбы ставяць рэкорды час ад часу, то порхаўкі заўсёды маюць вялікія памеры. Напрыклад, у 2017 годзе жыхар Іванаўскага раёна знайшоў у мясцовым лесе два грыбы памерам большыя за баскетбольны мяч. У Камянецкім раёне мужчына на лецішчы выявіў пяцікілаграмовую порхаўку, а ў вёсцы Віржы Докшыцкага раёна вырас грыб вагой 4,1 кг.

Порхаўкамі называюць маладыя грыбы, у якіх яшчэ не ўтварылася парашковая маса («пыл»). Іншыя народныя назвы: пчаліная губка, заячая бульбачка. А выспеламу грыбу людзі прыдумалі яшчэ больш мянушак: галавач, пырхаўка, пылявік, дзядуляў тытунь, воўчы тытунь, тытунёвы грыб, чортава таўлінка і г.д. Порхаўкі ядомыя, пакуль не страцяць белы колер.

Порхаўка ў Беларусі занесеная ў Чырвоную кнігу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках