29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вада ў рацэ атручаная»: у лякарню Северадзвінска паступіў пацыент з цяжкай інтаксікацыяй

7
«Вада ў рацэ атручаная»: у лякарню Северадзвінска паступіў пацыент з цяжкай інтаксікацыяй

Лекары асцерагаюцца радыеактыўнай прыроды заражэння іх пацыента.

У Цэнтральную медыка-санітарную часць Северадзвінска паступіў хворы з сімптомамі вострага атручвання, якое можа быць выклікана ўжываннем вады з мясцовай ракі Солзы. Такую інфармацыю Newsader атрымаў ад знаёмай з абставінамі справы ананімнай крыніцы ў медыцынскіх колах.

Паводле яе слоў, з прыватнай размовы лекараў вынікала, што яны асцерагаюцца радыеактыўнай прыроды заражэння іх пацыента. Медыкі мяркуюць, што мясцовыя водныя рэсурсы маглі быць атручаныя радыяцыяй у выніку выпрабаванняў ракетнага рухавіка, які працуе на ядзерных ізатопах.

Наша крыніца падае нібыта сказаныя адным з лекараў словы: "Вада ў Солзе атручаная. Адсюль трэба ўцякаь".

Newsader цяпер правярае інфармацыю.

Солза - рака ў Архангельскай вобласці Расеі, якая ўпадае ў Белае мора з боку вёскі Нёнакса, побач з якой 8 жніўня адбылася аварыя пры выпрабаванні ядзернай прылады на марскім вайсковым палігоне. На Солзе размешчаны водазаборныя збудаванні горада Северадзвінску, а таксама Солзенскі вытворча-экспэрыментальны ласасёвы завод.

У службе МНС, аднак, на мінулым тыдні паказвалі, што лабараторны аналіз узятых у рэгіёне пробаў грунту, пяску і вады, у тым ліку ў Солзе, адпавядаюць натуральнаму прыроднаму фону паводле альфа-, бэта-і гама-часціцам.

Раней у Арганізацыі Дамовы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў заявілі, што дзве расейскія станцыі радыяцыйнага маніторынгу ў Кіраве і Дубне спынілі перадачу звестак пра радыяцыйны фон пасля таго, як 8 жніўня на вайсковым палігоне ў Архангельскай вобласці выбухнуў ракетны рухавік.

10 жніўня АДУЗЯВ зафіксавала сейсмічныя і інфрагукавыя ваганні, якія супадаюць часам з аварыяй на вайсковым палігоне ў Архангельскай вобласці.

Са звестак Мінабароны, 8 жніўня на вайсковым палігоне пад Северадзвінскам выбухнуў "вадкасны рухавік". У выніку здарэння загінулі пяцёра спецыялістаў Расатама і двое вайскоўцаў. Расейскія навукоўцы заявілі аб выпрабаванні ядзернай прылады. Мінабароны заблакавала для суднаходства раён Белага мора, дзе адбылася катастрофа.

Згодна з Расгідраметам, радыяцыйны фон у Северадзвінску цягам некалькіх гадзін пасля выбуху ядзернай прылады перавышаў норму ў 4-16 разоў. Гэтая інфармацыя адпавядае звесткам, першапачаткова пададзеным на сайце Северадзвінскай адміністрацыі. Пазней улады Северадзвінска выдалілі інфармацыю аб скачку радыяцыі, патлумачыўшы, што "сітуацыяй займаецца Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі". Улады запэўніваюць, што цяпер фон нармалізаваўся. Мінабароны з самага пачатку адмаўляла факт радыеактыўнага забруджвання.

Амерыканскія экспэрты схіляюцца да таго, што Расея выпрабоўвала пад Северадзвінскам крылатую ракету з ядзерным рухавіком. ЗША закрылі аналагічны праект яшчэ ў 1960-я гады праз яго неэфектыўнасць і высокую радыяцыйную небяспеку як для саміх выпрабавальнікаў, так і для навакольнага асяроддзя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках