29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць танкаў NATO ў Латвіі падвоілася

3
Колькасць танкаў NATO ў Латвіі падвоілася
ФОТА: FLICKR/THE U.S. ARMY

Баявая група пашыранай перадавой прысутнасці Альянсу атрымала падмацаванне.

Да канадскага кантынгенту ў Латвіі далучыліся вайскоўцы з ЗША і Італіі, часова падвоіўшы колькасць наяўных у групе асноўных баявых танкаў. Пра гэта паведамляе Jane’s 360.

Паводле паведамлення латвійскіх вайскоўцаў, 70 вайскоўцаў і 12 танкаў M1A2 Abrams з 1-й пяхотнай дывізіі войска ЗША прыбылі на палігон адажыа ў рамках аперацыі «Atlantic Resolve». Падраздзяленне прабудзе ў Латвіі блізу двух месяцаў, праводзячы вучэнні.

Таксама стала вядома, што італьянскае войска ўпершыню разгарнула свае асноўныя баявыя танкі Ariete ў рамках апошняй ратацыі сіл. Ужо ў пачатку жніўня з'явілася інфармацыя, што танкі Ariete і БМП Dardo ўдзельнічаюць у вучэннях Reaper Prime на палігоне адажыа. Падраздзялення былі ўзятыя з 1-га палка берсальераў, 4-га бранятанкавага палка і іншых частак італьянскага войска.

Акрамя гэтага, у Латвіі знаходзяцца і гішпанскія часткі з танкамі Leopard 2E і польскі кантынгент у 170 чалавек з 14-ю танкамі PT-91 Twardy.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках