25 красавiка 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Павук: Блогер у Акцябрскім - гэта другая ўлада

3
Андрэй Павук: Блогер у Акцябрскім - гэта другая ўлада

Большасць простых людзей падтрымлівае незалежных блогераў у сваіх гарадах.

На Youtube-канале «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага з'явілася інтэрв'ю з Андрэем Павуком, стваральнікам блога «Рудабельская паказуха». Гэта відэа адкрывае серыю інтэрв'ю з беларускімі блогерамі, тымі, хто вядзе свой Youtube-канал і развязвае сацыяльныя задачы беларусаў.

Андрэй Павук вядзе свой канал «Рудабельская паказуха» з 2014 года ў Акцябрскім. Ён уважае, што трэба адукоўваць і фармаваць насельніцтва, і ў першую чаргу пачынаць з вёскі. Андрэй упэўнены, што займаецца патрэбнай і важнай справай. Сябе ён называе ў Акцябрскім - «другая ўлада». Большасць простых людзей падтрымлівае Павука і чыноўнікі прыслухоўваюцца да яго.

Адным з найважнейшых дасягненняў Андрэй уважае збор подпісаў на набыццё аўтамабіля хуткай дапамогі. У раёне аказанне медыцынскіх паслуг на вельмі нізкім узроўні. Андрэй таксама дапамагае развязаць праблемы з працоўнымі стасункамі на прадпрыемствах мясцовым жыхарам. Усё гэта даводзіцца рабіць бо няма ў краіне сваёй сумленнай тэлевізіі.

Аднак Андрэй мяркуе што страшней за рэжым самі нашы людзі, якія не хочуць нешта мяняць.

Сістэма рэагуе на блогераў і не так даўно на Андрэя распачалі крымінальную справу за «мінаванне». Сілавікі сцвярджаюць што ён адправіў апавяшчэнне пра мінаванне са сваёй электроннай пошты. Дагэтуль Андрэй не можа атрымаць адказ ад пракуратуры што гэта было.

Павук ужо даўно б з'ехаў з Рудабелкі, але сям'я, дзеці, абавязанні перад людзьмі і любоў да радзімы не схіляюць да гэтага.

Андрэй часта стаяў з адзіночнымі пікетамі ў Акцябрскім. На плакатах ён пісаў заўсёды тэксты з гумарам і яго ніколі не забіралі. Напрыклад: «У нашым РАУС прыдуркаў і адмарозкаў няма. Калі гэта не так - пакарайце мяне». Павук рэкамендуе ўсім актывістам хваліць уладу з гумарам. І тады ніхто не будзе вас караць.

Людзі вельмі павольна адукоўваюцца і становяцца свядомымі. Не хопіць нават цэлага жыцця каб паспець нешта змяніць і ўбачыць перамены. Трэба каб цэлае пакаленне памянялася, каб мы жылі ў краіне для жыцця. Людзі павінны самі прымаць рашэнні а не чакаць героя, новага лідара. Трэба задаваць пытанні чыноўнікам а не маўчаць. Наша абыякавасць перашкаджае нам жыць у краіне для жыцця.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках