29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Мадура пагадзіўся на перавыбары

12
Reuters: Мадура пагадзіўся на перавыбары
Фота: Reuters

Венесуэльскі ўзурпатар страціў апошняга пакупніка нафты.

Узмацненне жорсткасці санкцый ЗША, знясіленне рэшткаў залатога запасу і страта апошняга буйнога пакупніка нафты ў асобе Кітая схілілі кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура да саступак.

Прадстаўнікі Мадура падчас перамоваў з апазіцыяй і заходнімі дыпламатамі на Барбадосе пагадзіліся правесці ў краіне паўторныя прэзідэнцкія выбары, паведамілі Reuters (пераклад - finanz.ru) чатыры крыніцы, знаёмых з вынікамі сустрэчы.

Паводле вынікаў выбараў, якія адбыліся ў траўні 2018 года і якія прайшлі без адзінага апазіцыйнага кандыдата, Мадура, былы кіроўца аўтобуса і прафсаюзны лідар, быў «пераабраны» на другі 6-гадовы тэрмін.

Вынікі галасавання, дзе Мадура атрымаў 68% не былі прызнаныя ні краінамі Захаду, ні Нацыянальнай асамблеяй, лідар якой Хуан Гуайдо ў студзені абвясціў сябе часовым прэзідэнтам.

Цяпер дэлегацыя Гуйдо прапануе правесці перавыбары ў тэрмін ад 6 да 9 месяцаў. Акрамя таго, апазіцыя настойвае на змене кіраўніцтва выбарчай камісіі і Вярхоўнага суда, кажуць крыніцы Reuters.

Прадстаўнікі Мадура ў тэорыі пагадзіліся на паўторнае галасаванне ў найбліжэйшы год пры ўмове, што ЗША здымуць санкцыі, а сам Мадура зможа ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата ад Сацыялістычнай партыі.

Амерыканскія дыпламаты падтрымліваюць ідэю паўторных выбараў, але без Мадура ў ліку кандыдатаў, кажуць крыніцы. Зрэшты, гэтае пытанне застаецца тэмай для дыскусій, дадаюць яны.

Сітуацыя для Мадура працягвае пагаршацца: у жніўні Венесуэла страціла апошняга буйнога пакупніка нафты, экспарт якой забяспечвае ўрад замежнай валютай, жыццёва неабходнай для імпарту харчавання і размеркавання дапамогі па прадуктовых картках, на якіх знаходзіцца палова 30-мільённага насельніцтва краіны.

Паводле звестак Bloomberg, China National Petroleum Corp, найбуйнейшая ў КНР энергакампаніі, якая купляла ў першай палове года амаль палову ўсёй венесуэльскай нафтаздабычы (340 тысяч барэляў у дзень з 770 тысяч), скасавала планы набыць партыю на 5 млн барэляў.

Зрыў кантракту - першы за 10 гадоў - звязаны з тым, што Кітай імкнецца мінімізаваць рызыкі ад амерыканскіх санкцый, якія 5 жніўня чарговым разам сталі больш жорсткімі, распавялі агенцтву дзве дасведчаныя крыніцы.

У рамках новага раўнда захадаў ЗША абвясцілі пра блакаванне любых актываў венесуэльскага ўрада на сваёй тэрыторыі, дэ-факта забараніўшы праводзіць фінансавыя аперацыі праз амерыканскую банкаўскую сістэму і звязаныя з ёй структуры.

Іншыя магчымыя крыніцы замежнай валюты - распродаж золата - таксама падыходзіць да канца. Улетку Венесуэла не выканала ўмовы ўгоды «своп» з Deutsche Bank, у рамках якой атрымала крэдыт на 750 млн даляраў у 2016 годзе пад заклад зліткаў з рэзерваў цэнтрабанка.

У выніку 20 тон каштоўнага металу, або 13% залатога запасу Венесуэлы - перайшлі ва ўласнасць Deutsche.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках