29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочым з БелАЭС, якія патрабавалі заробку, пачалі выплачваць грошы

8
Рабочым з БелАЭС, якія патрабавалі заробку, пачалі выплачваць грошы
Фота: «Радыё Свабода»

Са слоў аднаго з іх, цалкам разлічыцца з людзьмі працадаўца абяцае да 22 жніўня.

15 жніўня 50 мантажнікаў з Расеі, нанятых кампаніяй «Сезам» на будаўніцтва Астравецкай АЭС, распавялі «Радыё Свабода», што не могуць атрымаць заробак за некалькі месяцаў працы. Называлі сумы запазычанасці сумай 1-2 тысячы даляраў. Са слоў працоўных, у большасці з іх на момант звароту ў СМІ не заставалася грошай ні на праезд дадому ў Расею, ні на харчаванне і аплату жылля.

Пасля агалоскі ў незалежных СМІ і зваротаў да прадстаўнікоў кампаній, якія наймалі расейцаў для працы ў Беларусі, рабочым пачалі набываць білеты ў Расею. Як сказаў адзін з расейскіх мантажнікаў, Аляксандр Лычoў, з 19 жніўня рабочым пачалі выплачваць заробкі.

«Нам паабяцалі ў панядзелак разлічыцца (19 жніўня), - сказаў Аляксандр. - Галоўны інжынер паабяцаў за ліпень разлічыцца і цяпер разлічваюцца. Але не з усімі, а з тымі, хто застаўся там (у Беларусі). А іншым, хто вярнуўся дадому, пакуль нічога не пералічылі. Я таксама вярнуўся ў Расею. Гэта значыць выплачваюць, але не ўсё. Бывае, што павінны 70 тысяч выплаціць, а выплацілі 60. Абяцаюць у сераду-чацвер разлічыцца цалкам. Пакуль чакаем».

Журналісты накіравалі афіцыйны запыт з просьбай патлумачыць сітуацыю ў Дырэкцыю будаўніцтва Астравецкай АЭС. Адказу пакуль няма.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках