24 красавiка 2024, Серада, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне гендырэктар тэлеканалу «1 +1» звольніўся і выйшаў з бізнэсу

19
Ва Украіне гендырэктар тэлеканалу «1 +1» звольніўся і выйшаў з бізнэсу
АЛЯКСАНДР ТКАЧЭНКА
ФОТА: АНДРЭЙ ГУДЗЕНКА/LIGA.NET

Аляксандр Ткачэнка абраны дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны.

Ва Украіне абраны народным дэпутатам генеральны дырэктар 1 + 1 media Аляксандр Ткачэнка звольніўся з пасады кіраўніка медыяхолдынга і выйшаў з бізнэсу паведамляе liga.net.

«Сваю долю ў «плюсах» у 5% прадаю інвестыцыйнай кампаніі. Ёсць добрая кампанія, нарэшце буду пры грошах», - заявіў Ткачэнка на сустрэчы з журналістамі.

Астатні бізнэс Ткачэнка перадаў ва ўпраўленне юрыдычнай кампаніі, называць яе новаабраны дэпутат адмовіўся. З ягоных слоў, журналісты, якія валодаюць долямі холдынгу і сталі дэпутатамі, таксама плануюць прадаць іх.

Аляксандр Ткачэнка ўзначальваў медыяхолдынг Ігара Каламойскага з 2008 года, ён застаецца ганаровымі прэзідэнтам тэлеканалу «1 + 1».

У сувязі з сыходам Ткачэнкі тэлегрупа «1 + 1 media» мяняе структуру кіравання холдынгу. У склад праўлення ўвайшлі: кіраўніца 1 + 1 Digital Ганна Ткачэнка, кіраўнік Shared Services Яраслаў Пахольчук, кіраўнік тэлевізійнага бізнэсу Максім Крывіцкі, гендырэктар ТРК Студыя 1 + 1 Вячаслаў Міенка, фiнансавы дырэктар Дзмітрый Тузаў і дырэктарка маркетынгавых камунікацый Святлана Павялецкая.

Ткачэнка абраны ў Вярхоўную Раду новага склікання паводле спісу прапрэзідэнцкай партыі «Слуга народа» (дзявяты нумар). Ён таксама лічыцца адным з кандыдатаў на пасаду кіраўніка Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках