Відэафакт: Хлопец з Берасця нішчыць сякерай «Еўраопт»
25- 20.08.2019, 20:00
- 22,164
Выпадак адбыўся 17 жніўня.
Некалькі дзён таму хлопец з Берасця ўночы ўварваўся ў «Еўраопт». Ён руйнаваў гіпермаркет сякерай. Цяпер Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім бачна, што адбывалася ў краме, піша kyky.org.
Выпадак адбыўся 17 жніўня. Са звестак СК, хлопцу 18 гадоў. Ён прыйшоў у краму п'яным. Дзверы гіпермаркета былі зачыненыя, таму берасцеец разбіў шкло сякерай, якую купіў загадзя. Ён сек тавары, біў вітрыны, перакульваў бутэлькі - дасталася нават аўтамабілю. На відэа можна заўважыць, як хлопец блукае па памяшканнях і прытанцоўвае.
Ахова «Еўраопта» выклікала міліцыю. Сілавікі запатрабавалі кінуць сякеру і добраахвотна здацца, але маладзён рушыў са зброяй на праваахоўнікаў. Ён супакоіўся толькі тады, калі міліцыянты сталі страляць у паветра. Хлопца затрымалі, на яго пачалі крымінальную справу аб хуліганстве. Яму пагражае да трох гадоў калоніі.