18 красавiка 2024, Чацвер, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца: расце злосць людзей

9
Праваабаронца: расце злосць людзей
АРХІЎНЫЯ ФОТА SVABODA.ORG

Пасля 25-гадовага застою ў сістэмы Лукашэнкі знаходзіцца ўсё больш слабых месцаў.

Лукашэнка на нарадзе з праваахоўнымі органамі не саромеўся ў выразах у адрас «вяршыцеляў лёсаў», адзначыўшы, што «некаторыя ў пагонах прыбурэлі і абарзелі».

Са слоў Аляксандра Лукашэнкі, у людзей часам складваецца ўражанне, што супрацоўнікаў праваахоўных органаў у першую чаргу цікавяць не жыццё і лёс чалавека, а лічбы і рэйтынгі, якімі вымяраецца эфектыўнасць іх працы

Гэта ўжо другі наезд на сілавікоў за тыдзень. Мінулым разам нагодай стала рэзанансная справу галоўнага інжынера Менскага завода колавых цягачоў, які некалькі гадоў правёў у СІЗА і быў апраўданы.

З чым звязаная жорсткая крытыка сілавога блока?

Барацьбой з карупцыяй народ ужо наеўся і не рэагуе на арышт чарговага чыноўніка, сказаў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» праваабаронца і былы следчы пракуратуры Алег Волчак.

- Балесная тэма сёння ў грамадзян - парушэнне іх правоў пракуратурай, судамі, міліцыяй, падатковай інспекцыяй, - звярнуў увагу суразмоўца «Салідарнасці». - Перад выбарамі кіраўнік дзяржавы павінен паказаць, што ўлада працуе, і ёй нібыта не ўсё роўна, што парушаюцца правы грамадзян.

Мяркую, кожны дзень у адміністрацыю Лукашэнкі прыходзяць скаргі на суддзяў, пракурораў і следчых. Думаю, што ў 70-80% выпадкаў факты пацвярджаюцца.

Па-першае, адбываюцца злоўжыванні на пачатковым зборы інфармацыі ў крымінальных справах. Па-другое, супрацоўнікі органаў ідуць за званнямі, пасадамі, каб зрабіць статыстыку. Засталася савецкая сістэма - менавіта паводле статыстыкі вызначаецца твая пасада, пад'ём уверх, прэміяльныя і заробак. Таму ідзе такая ж фальсіфікацыя, як у сельскай гаспадарцы па тонам збожжа. Чым больш дасі, тым ты лепшы.

Алег Воўчак адзначыў: пракуратура аслабла.

- Яна проста перастала рэагаваць на скаргі грамадзян. Мы накіроўваем скаргі на Следчы камітэт - іх адсылаюць назад начальніку следчага ўпраўлення. 15-20 гадоў таму, калі я працаваў у органах, такога не было. Калі пракурору паступіла скарга на следчых, на аператыўнікаў, браліся матэрыялы праверкі, разбіраліся і выносілася пастановы: распачаць справу, вынесці прадстаўленне або папярэджанне.

На думку праваабаронцы, сістэма не спраўляецца са скаргамі грамадзян, ідзе вялікая цякучка кадраў. СК, міліцыя і пракуратура канкуруюць паміж сабой, і кожны б'ецца за свае вынікі.

- На працэсе ў судзе Маскоўскага раёна Менска былы супрацоўнік міліцыі падаў пазоў, каб яму заплацілі за звышурочную працу. Ён сказаў, што адным з паказчыкаў эфектыўнасці працы з'яўляецца колькасць адміністрацыйных пратаколаў і адпаведнасць іх плану, - прывёў прыклад Алег Волчак.

Заявы дыктатара экспэрт патлумачыў так:

- Расце злосць людзей, Лукашэнка спрабуе стаць «народным абаронцам».

Алег Волчак упэўнены, што наганяй Лукашэнкі сілавікам не дасць эфекту:

- Пасля 25-гадовага застою ўжо нічога не зменіцца. Большасць не адчуе павагі да правоў грамадзян з боку праваахоўных органаў. Сістэма не адрэагуе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках