20 красавiка 2024, Субота, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Бутусаў: Пуціна спынілі вялікія страты

6
Юрый Бутусаў: Пуціна спынілі вялікія страты
ЮРЫЙ БУТУСАЎ
ФОТА: GORDONUA.COM

У такі час найлепш разумееш значэнне подзвігу ўкраінскіх воінаў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў галоўны рэдактар украінскага выдання censor.net Юрый Бутусаў:

«Значэнне подзвігу ўкраінскіх ваяроў у вайне найлепш разумееш у такія дні як сёння - калі Трамп і Макрон заявілі пра гатоўнасць прыняць Пуціна зноў у склад G-8.

Калі б Расея прайшла далей, і расейскія войскі дасягнулі б Дняпра і Харкава - цяпер бы казалі пра мір і G-8 усё роўна, і сапраўды таксама ішлі б перамовы і працэс мірнага ўрэгулявання.

Мы кантралюем на Данбасе роўна столькі зямлі, колькі здолелі абараніць, куды паспелі закапацца і не адступіцца, там дзе стралялі і білі ворага. Перамоў бы не было ўвогуле, калі б увесь свет не ўбачыў гатоўнасць да самаахвяравання, як пад Ілавайскам, Дэбальцава, ДАПе. Калі б украінскае войска не дала адпор, і сілай зброі не спыніла акупантаў, а калі б завагаліся, рассеяліся. Калі б не было каму абараняць краіну - вораг бы пайшоў да канца. Ды толькі дорага для Пуціна ваяваць ва Украіне, дорага аказалася. Пуціна спынілі не санкцыі - а вялікія страты, і пагроза яшчэ большых страт пры прасоўванні наперад.

20 жніўня 2014-га - роўна 5 гадоў таму, падраздзяленне 24-й механізаванай брыгады і батальёна МУС «Шторм» захапілі дзве расейскіх БМД-2 у баі пад Георгіеўкай з часткамі 234-га палка 76-й расейскай дэсантна-штурмавой дывізіі. Адна з гэтых БМД стаіць на пляцоўцы перад Музеем Другой сусветнай вайны ў Кіеве, другая - у акадэміі сухапутных войскаў у Адэсе».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках