19 красавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Максім Філіповіч зняў самае кароткае відэа і з'ехаў за мяжу

17
Блогер Максім Філіповіч зняў самае кароткае відэа і з'ехаў за мяжу
Максім Філіповіч
Фота: «Радыё Свабода»

Большасць відэа і жывых трансляцый гамельчука былі прысвечаны крытыцы ўлады.

Гомельскі блогер Максім Філіповіч, які атрымаў папулярнасць на хвалі «дармаедскіх» пратэстаў у Беларусі, заявіў, што з'ехаў за мяжу, паведамляе «Радыё Свабода».

«Ганіць мяне, я думаю, будзе няправільна. Я мяркую, што маю права, таму што я хоць нешта рабіў», - сказаў у відэа блогер.

Максім Філіповіч і яго жонка Юлія пакуль недаступныя для каментароў. Дакладна не вядома, у якую краіну з'ехала сям'я. У Філіповіча ёсць дачка-школьніца.

Апошнім часам блогер і яго жонка не мелі сталай працы. У сваіх відэа Максім Філіповіч сцвярджаў, што сям'я не можа знайсці працу, бо ўлада помсціць за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

На Youtube Максім Філіповіч мае 42 тысячы падпісчыкаў. Ён пачынаў блогерскую дзейнасць з аглядаў пасылак з Кітая. Шырокай грамадскасці Максім Філіповіч стаў вядомы пасля актыўнага ўдзелу ў «Маршы недармаедаў», якія прайшлі вясной 2017 года ў беларускіх гарадах. За ўдзел у акцыях блогера не раз прыцягвалі да адміністрацыйных арыштаў. У траўні 2017 года ён правёў у гомельскім ізалятары часовага ўтрымання 30 дзён запар - за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Гомелі, Пінску і Маладзечне.

У снежня 2018 года Максім Філіповіч правёў у ІЧУ 29 дзён. Спачатку яго пакаралі арыштам на 2 тыдні за канфлікт у краме, які міліцыя тлумачыла як «дробнае хуліганства». Пасля адбыцця пакарання блогер не выйшаў на свабоду, бо суд прызначыў яму яшчэ 15 дзён арышту за канфлікт на пажары з выратавальнікам.

Большасць відэа Максіма Філіповіча былі прысвечаныя крытыцы ўлады. Звычайна ён здымаў 30-хвілінныя відэа і гадзінныя жывыя трансляцыі. Апошняя, з самалёта «Белавія», было 21 секунду - самае кароткае за ўвесь час яго блогерства.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках