19 красавiка 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будзе выглядаць новая Вярхоўная Рада Украіны

4
Як будзе выглядаць новая Вярхоўная Рада Украіны

З'явілася схема размяшчэння дэпутацкіх фракцый.

Прадстаўнікі партыі «Слуга народа», якая атрымала большасць мандатаў у будучай Радзе, будуць сядзець бліжэй да трыбуны парламента.

Будучыя народныя дэпутаты Украіны ўзгаднілі схему размяшчэння дэпутацкіх фракцый і груп у сесійнай зале парламента.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле «Украінскай праўды».

Прадстаўнікі «Слугі народа» ў колькасці 254 нардэпы, паводле апублікаванай схемы, размесцяцца ў першых шэрагах, каля прэзідыума, ложы ўрада і гасцёўні.

За будучымі дэпутатамі ад «Слугі народа», размесцяцца прадстаўнікі такіх партый: «Еўрапейская салідарнасць» экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі (25 мандатаў), партыя «Голас» Святаслава Вакарчука (20 мандатаў), ВА «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі (26 мандатаў), пазафракцыйныя дэпутаты (56 месцаў) і «Апазіцыйная платформа - За жыццё» (43 мандаты).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках