23 красавiка 2024, aўторак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП дамогся скасавання пастановы аб высылцы расейца з Беларусі

Прафзвяз РЭП дамогся скасавання пастановы аб высылцы расейца з Беларусі
СЯРГЕЙ РЭЗЧЫК
ФОТА: LEANID SUDALENKA

У Хойніках у яго ёсць жонка і двое непаўналетніх дзяцей.

20 жніўня судовая калегія ў грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда скасавала пастанову Хойніцкага РАУС і раённага суда аб высылцы з Беларусі на 10 гадоў 40-гадовага грамадзяніна РФ Сяргея Рэзчыка, паведамляе «Гомельская весна».

Сяргей Рэзчык нарадзіўся ў Хойніках, у 90-х падчас пражывання ў РФ аўтаматычна набыў расейскае грамадзянства. Пасля ён вярнуўся на Радзіму, стварыў сям'ю, выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей. Жонка і дзеці з'яўляюцца беларусамі. Ва ўласнасці Сяргей мае кватэру ў Хойніках, у яго стабільная праца і стабільны даход.

У красавіку 2019 года Хойніцкі РАУС прыняў пастанову аб дэпартацыі Сяргея з Беларусі на максімальна магчымы тэрмін 10 гадоў - за адміністрацыйныя правапарушэнні. Мужчына дапусціў кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Акрамя гэтага, ён прыцягваўся да адказнасці за перавозку ў аўтамабілі дзіцяці без дзіцячага крэсла, а таксама за пераход вуліцы ў неўсталяваным месцы. Гэтыя правапарушэнні і сталі падставай для такой цвёрдай санкцыі, як высылка з краіны.

Сяргей Рэзчык звярнуўся па юрыдычную дапамогу ў Гомельскае прадстаўніцтва праваабарончага цэнтру «Вясна». Супольна з незалежным прафзвязам РЭП праваабаронцы падрыхтавалі скаргу ў Гомельскі абласны суд.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які прадстаўляў у абласным судзе інтарэсы С. Рэзчыка, вынікам судовай цяжбы застаўся задаволены.

«Пастановы аб высылцы замежных грамадзян, якія знаходзяцца на сталым пражыванні ў нашай краіне, ужываюцца без уліку інтарэсаў іх сем'яў і інтарэсаў непаўналетніх дзяцей. Акрамя таго, вельмі непрыемна чуць ад людзей у мантыях суддзяў пытанні, чаму замежнік не бярэ беларускага грамадзянства. Падкрэсліваю, грамадзянства, як і рэлігію, кожны чалавек выбірае для сябе самастойна. Трэба паважаць гэты выбар!», - заявіў пасля праваабаронца.

Ён таксама адзначыў, што гэта не першая перамога праваабаронцаў у справах аб высылцы замежных грамадзян. 7 лютага Гомельскі абласны суд скасаваў пастанову аб высылцы з Беларусі 40-гадовага грамадзяніна Украіны Сяргея Працэнкі, які пражывае ў Буда-Кашалёве.

Нагадаем, 8 жніўня апеляцыйная інстанцыя Гомельскага абласнога суда пакінула ў дзеянні пастанову суда Буда-Кашалёўскага раёна аб высылцы жыхара аграгарадка Губічаў Уладзіміра Траўтэра. Расейца, які мае від на жыхарства, выслалі з краіны на пяць гадоў у інтарэсах грамадскага парадку. Таксама ў абласным судзе знаходзіцца скарга 66-гадовага грамадзяніна Украіны Уладзіміра Ландара, якога дэпартавалі з краіны за парушэнні парадку знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках