19 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы «сюрпрыз» для кіроўцаў: як будзе працаваць адзіная база ДАІ

15
Новы «сюрпрыз» для кіроўцаў: як будзе працаваць адзіная база ДАІ
ФОТА: KP.BY

Новаўвядзенне ўвядуць цягам года.

У Беларусі плануюць стварыць адзіную інфармацыйную базу камер фотафіксацыі правапарушэнняў, якая запрацуе ў найбліжэйшы год. Са слоў начальніка УДАІ ГУУС Менгарвыканкама Вадзіма Гаркуна, гэта дазволіць аператыўна спаганяць штрафы, у тым ліку і з замежных кіроўцаў, паведамляе av.by.

Вадзім Гаркун распавёў, што цяпер праверкай парушэнняў, якія дапускаюць на беларускіх дарогах замежныя кіроўцы, займаюцца супрацоўнікі спецыяльных перасовачных пунктаў. «Калі збіраецца пэўны масіў тых парушэнняў, якія былі дапушчаныя, прымаюцца захады для спагнання аплаты ў рамках нашага дзейнага заканадаўства. Тэхнічныя сродкі пакуль не дазваляюць выконваць гэтую працу кожнаму інспектару ДАІ».

Новыя тэхнічныя магчымасці дапамогуць ахапіць практычна ўсіх кіроўцаў, якія парушаюць ПДР на тэрыторыі Беларусі. «На перспектыву скажу, што на сённяшні дзень плануецца мадэрнізацыя нашай аўтаматызаванай сістэмы АІС ДАІ-Цэнтр, якая дазволіць кожнаму інспектару ДПС праз планшэт мець доступ да гэтай базы. І пры камунікацыі з уладальнікамі замежных аўтамабільных нумароў інспектар будзе бачыць усю гісторыю правапарушэнняў, зафіксаваных камерамі фотафіксацыі. Гэта перспектыва найбліжэйшага года», - адзначыў Гаркун.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках