18 красавiка 2024, Чацвер, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дыпламаты - лідарам G7: Прымусьце агрэсара паважаць сусветны парадак

6
Украінскія дыпламаты - лідарам G7: Прымусьце агрэсара паважаць сусветны парадак
Фота: Embassy of Ukraine in the USA

Расея не змяніла сваёй палітыкі, праз якую ў 2014 годзе была выключаная з клуба «Вялікай васьмёркі».

Пасольства Украіны ў ЗША выказала ўстурбаванасць здагадкай аб вяртанні Расейскай Федэрацыі ў фармат "Вялікай васьмёркі". Пра гэта ўкраінскія дыпламаты паведамілі на старонцы дыпмісіі ў Facebook, паведамляе gordonua.com.

"Звяртаем увагу, што Расею пазбавілі права быць сябрам гэтага ганаровага клуба праз незаконную спробу анэксіі Крыма і выкарыстанне сілы ў парушэнне нормаў і прынцыпаў міжнароднага права. Акупацыя ўкраінскай паўвыспы працягваецца, сітуацыя з правамі чалавека няўхільна пагаршаецца, агрэсія РФ у Данбасе працягваецца, а сама Расея імкліва аддаляецца ад прынцыпаў і стандартаў, якія аб'ядноўваюць чальцоў "Групы сямі", - гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўкраінскім пасольстве заклікалі лідараў краін-чальцоў G7 не адступаць ад сваёй "прынцыповай пазіцыі" і "сумеснымі намаганнямі прымусіць агрэсара паважаць сусветны парадак і вярнуцца да канструктыўных паводзін".

У G7 уваходзяць сем краін: ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Нямеччына, Францыя, Італія і Японія.

Расея ўдзельнічала ў самітах неафіцыйнага клуба найбольш развітых краін свету з 1997 года. Краіны G7 адмовіліся ад фармату "Вялікай васьмёркі" ў сакавіку 2014 года праз анэксію Крыма.

19 жніўня 2019 года на сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што пытанне вяртання да фармату "Вялікай васьмёркі" і нармалізацыі стасункаў паміж Расеяй і ЕЗ залежыць ад ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны.

20 жніўня кіраўнік Белага дома Дональд Трамп адзначыў, што папярэдні амерыканскі прэзідэнт Барак Абама хацеў выхаду РФ з "Вялікай васьмёркі", але, на ягоную думку, "значна больш дарэчы" было б пакінуць РФ у гэтым блоку.

21 жніўня тэлеканал CNN паведаміў са спасылкай на крыніцу, што Трамп і Макрон дамовіліся запрасіць Расею на саміт G7 у 2020 годзе.

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан на прэс-канферэнцыі ў Бэрліне 21 жніўня сышліся ў меркаванні, што вяртанне Расеі ў "Вялікую васьмёрку" было б заўчасным.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках