19 красавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Бекалюк: Трэба раскідаць сістэму знутры

2
Дзмітрый Бекалюк: Трэба раскідаць сістэму знутры
ЗМІЦЕР БЕКАЛЮК
ФОТА: B-G.BY

Чыноўнікі ігнаруюць меркаванне берасцейцаў.

У Берасцейскі абласны «савет дэпутатаў» і абласны выканаўчы камітэт пераслалі зварот, які накіроўвалі ў савет міністраў Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Так чыноўнікі праігнаравалі меркаванне берасцейцаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода недалёка ад Берасця, зазначыў адзін з актыўных пратэстоўцаў Зміцер Бекалюк:

- Трэба ісці на «выбары» з вылучэння сваіх кандыдатаў, гэта значыць трэба гэтую сістэму разбураць знутры. Сістэма не можа самакантралявацца, яна не ўспрымае тыя абуральныя факты парушэнняў. Народ павінен вылучаць сваіх кандыдатаў, якім яны давяраюць, ісці на «выбары», прасоўваць свае інтарэсы, а таксама жыць у неатручаным свінцом месцы.

Дадаткова адкрыты зварот павінны былі атрымаць прэм'ер-міністр Сяргей Румас, старшыня савета рэспублікі нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч і міністр прамысловасці Павел Уцюпін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках