23 красавiка 2024, aўторак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі ў Беларусі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў гэтым годзе

4
Колькі ў Беларусі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў гэтым годзе

Кошты выраслі.

У 2019/2020 навучальным годзе ў Беларусі па-ранейшаму будзе дзейнічаць адзіная плата за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі для ўсіх навучэнцаў, піша tut.by.

Так, плата за падручнікі і дапаможнікі для дашкольнікаў складае 0,2 базавыя адзінкі - 5,1 рубля, а за камплект падручнікаў паводле праграмы агульнай сярэдняй адукацыі - 0,5 базавай адзінкі (12,75 рубля).

У мінулым навучальным годзе плата складала 4,9 рубля і 12,25 рубля адпаведна.

Нагадаем, з 2018/2019 навучальнага года для ўсіх навучэнцаў увялі аднолькавую плату. Дагэтуль кошт школьных падручнікаў адрозніваўся для навучэнцаў 1-11-х класаў. Плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі складала 50% кошту камплектаў гэтых падручнікаў. Да прыкладу, у 2017/2018 навучальным годзе вышэй за ўсё кошт падручнікаў быў для навучэнцаў 7-га класа - 40,57 рубля. Дашкольнікі аплачвалі поўны кошт навучальных дапаможнікаў.

Аплаціць падручнікі трэба да 1 кастрычніка гэтага года. Пры гэтым дзецям са шматдзетных сем'яў прадугледжана 50% зніжка, а школьнікі з сацыяльна неабароненых сем'яў падручнікі атрымаюць бясплатна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках