28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі выставіў умовы вяртання Расеі ў G8

5
Зяленскі выставіў умовы вяртання Расеі ў G8
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што з часоў анэксіі Крыма нічога не змянілася.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выставіў умовы вяртання Расеі ў клуб краін "васьмёркі", адкуль тая была выключаная пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе. Перш чым пашыраць фармат G7 да G8, Расея павінна вярнуць Украіне Крым, вызваліць украінскіх палітвязняў і маракоў і спыніць баявыя дзеянні на Данбасе, напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook у чацвер, 22 жніўня.

"Вяртанне акупаванага Крыма, спыненне баявых дзеянняў на Данбасе і вызваленне больш як 100 палітычных зняволеных і ўкраінскіх маракоў, якіх утрымлівае Крэмль, стане сапраўды сур'ёзным сігналам свету пра тое, што Расея гатовая зноў заняць сваё месца ў парадку дня высокай дыпламатыі", - растлумачыў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт канстатаваў, што з сакавіка 2014, пасля прыпынення ўдзелу Расеі ў G8, нічога не змянілася. "Украінскі Крым па-ранейшаму акупаваны, украінскі Данбас дагэтуль пакутуе ад вайны", - нагадаў ён.

Трамп - за вяртанне да фармату G8

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў упэўненасць у неабходнасці пашырэння фармату G7 да G8 за кошт аднаўлення ў ім сяброўства Расеі. "Думаю, што будзе больш мэтазгодна, калі запрасіць Расею ў G8, бо многае з таго, што мы абмяркоўваем, звязана з Расеяй. Я, безумоўна, бачу магчымасць вяртання да фармату G8; калі хто-небудзь пойдзе на гэты крок, я, вядома, буду рэагаваць на яго з добразычлівасцю", - сказаў ён.

Аднак ініцыятыва прэзідэнта ЗША на знайшла падтрымкі ў лідараў вядучых краін Еўропы. Так, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выказаў меркаванне, што аднаўленне фармату "васьмёркі" мэтазгодна, але магчыма толькі пасля ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны.

Са слоў Макрона, калі Расея будзе "без якіх бы там ні было праблем" вернутая ў склад "васьмёркі", то гэта стане стратэгічнай памылкай з боку сусветных дзяржаў і прадэманструе іх слабасць.

У той жа час ФРГ і Вялікабрытаніі выступілі катэгарычна супраць хуткага аднаўлення фармату "васьмёркі" з-за канфлікту вакол Украіны і атручвання ў брытанскім Салсбэры былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках