19 красавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Воршы спалохаліся аднаго пратэстоўца

6
Як у Воршы спалохаліся аднаго пратэстоўца

У райвыканкаме ўстурбаваліся «як бы чаго не выйшла».

Студэнт Аршанскага каледжа ВДУ імя Пятра Машэрава Данііл - актывіст кампаніі «Пратэст BY», якая выступае супраць нядаўна прынятага закона «Аб адтэрміноўцы», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Каб выказаць сваё стаўленне да закона, хлопец надумаў правесці адзіночны пікет у дазволеным для гэтага месцы (у аршанскім парку Герояў). Данііл падаў апавяшчэнне ў райвыканкам, а там... паспяшаліся паведаміць пра гэта ў каледж, дзе вучыцца хлопец. А то «як бы чаго не выйшла».

20 жніўня Данііла разам з ягонай маці выклікаў на размову дырэктар каледжа Анатоль Зулёў, пры гэтым адмовіўшыся называць прычыну выкліку.

Ужо разумеючы, з чым хутчэй за ўсё будзе звязаная гутарка, маці Данііла надумала даведацца ва ўчастковага, якія наступствы чакаюць яе сына ад правядзення санкцыянаванага пікету. Са слоў Данііла, участковы пачаў яе запалохваць.

«Ён сказаў, што за такое яе звольняць з працы, а мяне выганяць з каледжа. І наогул праблем не абярэшся», - распавядае Данііл.

Гутарка з дырэктарам прайшла сёння раніцай і канструктыўнай назваць яе сапраўды складана.

«Дырэктару сказалі з выканкама, што я збіраюся правесці «несанкцыянаваную акцыю». Я яму патлумачыў, што я акурат ўсё ўзгадніў, і што яго дэзінфармавалі. Ён таксама мне пачаў казаць, што праблемы будуць і ў мяне, і ў маёй мамы. Таксама, паводле ягоных слоў, я пакіну пляма на сабе і на каледжы. У каледжы, кажа, ва ўсіх будуць праблемы, у яго будзе дрэнная рэпутацыя, як і ў мяне», - распавёў Данііл.

Дырэктар Зулёў казаў, што праводзіць адзіночны пікет няма сэнсу і ўсё адно гэтым нічога не дамагчыся. Ён папрасіў, каб Данііл забраў з выканкаму апавяшчэнне аб правядзенні пікету.

«Калі яго папросяць у выканкаме ад мяне пазбавіцца, то ён мне створыць праблемы. І яшчэ ён шчыра верыць, што мне за мой пікет заплацілі, каб я выйшаў на вуліцу і пратэставаў. «Адслужыш ты ў войску і пойдзеш вучыцца!», «Усе так жылі і жывуць» - вось яго фразы. Яшчэ ён мяркуе, што мы павінны падтрымліваць цяперашнюю ўладу і не лезці ў палітыку».

Таксама падчас размовы кіраўнік каледжа абураўся тым, што ў хлопца доўгія валасы, і гэта не адпавядае службоваму стылю.

Дырэктар каледжа акцэнтаваў асаблівую ўвагу на тое, што праблемы будуць менавіта ў маці Данііла. Са слоў Данііла, пасля ўсіх размоў яна, на жаль, пагадзілася з пазіцыяй дырэктара.

Аднак Данііл здавацца не збіраецца і па-ранейшаму плануе праводзіць адзіночны пікет.

Гэта не першы вядомы выпадак ціску з боку адміністрацыі навучальных устаноў на студэнтаў за жаданне правесці ўзгоднены пікет. Прыкладна такая ж сітуацыя адбылася нядаўна са студэнтам Магілёўскага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Аляксеем Майсеевым. Дырэктар таксама выклікаў яго на размову і ўгаворваў не праводзіць пікет, каб не падстаўляць каледж.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках