20 красавiка 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыёлагі: Упершыню з 2004 года ўкраінцы вераць у будучыню

14
Сацыёлагі: Упершыню з 2004 года ўкраінцы вераць у будучыню

56% украінцаў глядзяць у будучыню з надзеяй, а аптымістычна настроены 36% грамадзян.

Упершыню 31% грамадзян Украіны вызначылі сітуацыю як досыць пазітыўную. Асабліва пазітыўныя настроі сярод моладзі. У 2015 - 2018 гг. станоўчыя ацэнкі складалі толькі 4-10%, - паведамляе «Украинская правда» са спасылкай на вынікі апытання Фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» ім. Ілька Кучэрава сумесна з КМІС ад 8 - 20 жніўня 2019 года

Сацыёлагі канстатуюць, што такія звесткі - самы высокі паказчык за ўвесь час даследаванняў грамадскай думкі (з 2004 года).

Адзначаецца, што станоўчыя адчуванні ўкраінцаў значна выраслі пасля выбараў.

Амаль палова грамадзян вераць у тое, што Украіна здольная пераадолець існыя праблемы і цяжкасці на працягу найбліжэйшых некалькіх гадоў.

50,5% перакананы, што падзеі ва Украіне развіваюцца ў правільным кірунку. Больш за ўсё аптымістаў сярод моладзі да 30 гадоў.

У той жа час стаўленне украінцаў да NATO, як і раней, дзеліць рэгіёны.

Пераважна станоўча ставяцца да гэтай перспектывы ў Заходнім рэгіёне (66% - за ўступленне ў NATO і 17% - за пазаблокавы статус) і ў Цэнтральным (адпаведна, 52,5% і 26%).

Негатыўнае стаўленне пераважае ў Паўднёвым рэгіёне (за ўступленне ў NATO толькі 15%, 13% - за вайсковы саюз з Расеяй, а большасць - 64% за пазаблокавы статус) і ва Усходнім рэгіёне (за ўступленне ў NATO - 24%, 11% - за вайсковы саюз з Расеяй, большасць - 42% - за пазаблокавы статус).

На пытанне сацыёлагаў пра неабходнасць правядзення ўсеўкраінскага рэферэндуму для змены тэрыторыі Украіны, 54,5% адказалі, што тэрыторыю Украіны наогул нельга мяняць.

Расце давер украінцаў і да новаабранай улады. Цяпер амаль палова (49%) насельніцтва гатовая даверыць справу абнаўленню судоў новаабранаму прэзідэнту, новаабранай Вярхоўнай Радзе - 28%. А вось самім суддзям як не давяралі ачыстку судовай улады (6,5%), так не давяраюць і цяпер (9,5%).

Апытанне праходзіла з 8 да 20 жніўня ў 103 населеных пунктах ва ўсіх абласцях Украіны, акрамя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і акупаваных тэрыторый Данбаса.

Усяго было апытана 2040 рэспандэнтаў ад 18 гадоў. Статыстычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках