Найлепшыя фільмы для сямейнага прагляду
2- 22.08.2019, 14:37
- 10,988
Некалькі выдатных фільмаў для прагляду на выходных.
Вечар пятніцы (як і суботы) - ідэальная падстава для таго, каб сабрацца ўсёй сям'ёй за вячэрай у гасцінай і паглядзець добры фільм. А каб вы не страцілі шмат часу на пошук годнага фільма, журналісты зрабілі гэта за вас. У падборцы kino.ru добрыя стужкі для сямейнага прагляду.
1 + 1
Выдатнае спалучэнне камедыі і драмы ў адным фільме. Кожны знойдзе для сябе ў карціне патрэбную думку, і задавальненне ад прагляду ўсе атрымаюць адназначна. Гісторыя інваліда-мільярдэра, які змог знайсці сябра ў асобе свайго памочніка, які змяніў усё яго жыццё і паказаў, што нават у вазку можна быць шчаслівым.
Адпачынак па абмене
Утульная карціна пра двух дзяўчат, якія аказаліся ў складаных жыццёвых сітуацыях. Яны знаёмяцца на сайце па абмене жылля на час адпачынку і ў затым мяняюцца дамамі, хоць яны і знаходзяцца за 10000 км адна ад аднае. Як можна меркаваць, гэта назаўжды змяняе гісторыю кожнай з іх.
Мама Міа
Мюзікл, які здабыў сэрцы мільёнаў. Асноўная разыначка, як можна зразумець па назве, у песнях культавай групы Абба. Добрая і прыгожая гісторыя кахання і дружбы выдатна падыдзе для сямейнага прагляду.