29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік парламента Новай Зеландыі падчас пасяджэння няньчыў немаўля

4
Кіраўнік парламента Новай Зеландыі падчас пасяджэння няньчыў немаўля

Трэвар Малард дапамог калегу, які толькі выйшаў з дэкрэта.

У Сеціве з'явілася замілавальнае відэа са старшынём парламента Новай Зеландыі Трэвар Малардам, які падчас паседжання няньчыў немаўля, піша «Новое время».

Як паведамляе CNN, гаворка ідзе пра сына парламентарыя Тамата Кофі і яго партнёра, якога ім нарадзіла сурагатная маці.

Нядаўна ён выйшаў з дэкрэтнага адпачынку і ў першы ж працоўны дзень узяў немаўля з сабой.

У сваю чаргу Малард, каб даць яму магчымасць папрацаваць, прапанаваў паняньчыць дзіця.

«Звычайна ў крэсле спікера сядзіць толькі старшыня, аднак сёння разам са мной быў VIP-госць», - напісаў ён у сябе ў Twitter.

Таксама адзначаецца, што ў самога Маларда таксама ёсць трое дзяцей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках