25 красавiка 2024, Чацвер, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбнік у Віцебскім раёне так заблукаў у лесе, што дайшоў да Расеі

6
Грыбнік у Віцебскім раёне так заблукаў у лесе, што дайшоў да Расеі

Ён блукаў па лесе 9 дзён.

50-гадовы мужчына з Віцебскага раёна заблукаў у лесе і 10 дзён шукаў дарогу дадому. Чым скончылася гісторыя, распавялі ў МУС.

13 жніўня мужчына пайшоў у лес па ягады і грыбы. З сабой ён узяў вядро і ножык. Праз два дні жонка заявіла ў міліцыю аб ягоным знікненні - пачаліся пошукі. Яны ўскладняліся тым, што ў мужчыны пры сабе не было мабільнага тэлефона. Як пазней высветлілася, да таго ж за два дні мужчына паспеў ужо далёка сысці.

З расповеду грыбніка, у лесе ў нейкі момант яму стала дрэнна. А калі ён прыйшоў у сябе, то зразумеў, што заблукаў. Стаў шукаць дарогу дадому, выйшаў да нейкай ракі - і некалькі дзён пражыў ля яе. Харчаваўся ягадамі і піў рачную ваду. Набраўшыся сіл, пайшоў далей. Толькі ён, на жаль, не набліжаўся да дому, а аддаляўся ад яго - і незаўважна для сябе апынуўся на тэрыторыі Смаленскай вобласці Расеі.

А 21 жніўня ён зноў нейкім цудам вярнуўся ў Беларусь. У памежнай вёсцы Кажуроўшчыне Лёзненскага раёна грыбніку сустрэўся пастух. Ён распавёў, які доўгі шлях прарабіў мужчына, дапамог яму зарыентавацца і паказаў кірунак дарогі да дома.

Сёння грыбнік паспяхова вярнуўся дадому. Яго агледзелі медыкі: на шчасце, дапамога не спатрэбілася.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках