19 красавiка 2024, Пятніца, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Кітай падвялі Лукашэнку ў гандлі

9
Расея і Кітай падвялі Лукашэнку ў гандлі

Галоўныя «хаўруснікі» сталі галоўнымі генератарамі адмоўнага сальда для Беларусі.

Казахстан і Бразілія ўвайшлі ў першы дзясятак найважнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі ў першым паўгоддзі 2019 года.

За красавік-чэрвень гэтага года яны выціснулі з рэйтынгу Італію і Турцыю, піша «Заўтра тваёй краіны».

Сума таварнага абарачэння ў першым паўгоддзі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 год скарацілася на 2,6% і склала 34,508 млрд даляраў. Зменшыліся ў грашовым вылічэнні як экспартныя пастаўкі (на 4,1% да 15,89 млрд даляраў), так і імпарт (на 1,3% да 18,618 млрд даляраў).

На выніковых паказчыках адбіваецца скарачэнне аб'ёмаў узаемных паставак з Расеяй, а таксама зніжэнне паставак нафтапрадуктаў пакупнікам у Злучаным Каралеўстве і Нідэрландах.

Найважнейшымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі далей застаюцца Расея, Украіна і Кітай.

У той жа час Расея і Кітай у студзені-чэрвені гэтага года сталі галоўнымі генератарамі адмоўнага сальда нашай краіны ў гандлі таварамі. Таксама ў першую тройку краін, гандаль з якімі лёг цяжарам на сальда, увайшлі ЗША (-291,5 млн даляраў). Адзначым, што ў другім квартале адмоўнае сальда павялічвалася хутчэй (1 680 млн даляраў), чым у студзені-сакавіку (1 048 млн даляраў).

Галоўнымі краінамі-пакупцамі беларускіх тавараў у першым паўгоддзі сталі Расея (6 399,3 млн даляраў), Украіна (1 816,8 млн даляраў), Злучанае Каралеўства (1 268,8 млн даляраў), Польшча (662,6 млн даляраў) і Нямеччына (568,3 млн даляраў).

Крыніцамі імпарту выступілі прадаўцы з Расеі (10 345,1 млн даляраў), Кітай (1 660,3 млн даляраў), Украіна (842,7 млн даляраў), Нямеччына (805,9 млн даляраў) і Польшча (624,6 даляраў ).

Топ-10 важнейших торговых партнеров Беларуси по итогам первого полугодия 2019 г.

Страна

Объем товарооборота в 1 полугодии 2019г., в млн. долларов

Темп роста к 1 полугодию 2018г., в %

Сальдо, в млн. долларов

1

Россия

16 744,4

95,6

-3 945,8

2

Украина

2 659,5

103,5

974,1

3

Китай

2 053,1

122,3

-1 267,6

4

Соединенное Королевство

1 406,1

81,7

1 131,5

5

Германия

1 374,1

85,6

-237,6

6

Польша

1 287,2

99,2

38,0

7

Литва

716,7

102,5

329,9

8

Нидерланды

643,5

58,9

242,0

9

Бразилия

502,3

141,6

65,9

10

Казахстан

481,7

111,8

327,0

 

 

34 508,8

97,4

- 2 728,0

По данным Национального статистического комитета Республики Беларусь

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках