28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы заплацяць мільён еўра за адказ на ўсяго толькі адное пытанне

4
Немцы заплацяць мільён еўра за адказ на ўсяго толькі адное пытанне
ГОРАДА БІЛЕФЕЛЬД У НЯМЕЧЧЫНЕ
ФОТА: ORANGESMILE

Заяўкі ад удзельнікаў могуць быць пададзеныя ў выглядзе малюнка, відэароліка або тэксту.

Улады горада Білефельд на поўначы Нямеччыны паабяцалі выплаціць мільён еўраў кожнаму, хто зможа бясспрэчна давесці, што гэтага населенага пункта не існуе. Заяўкі на ўдзел у конкурсе могуць падаць усе паўналетнія немцы да 5 верасня 2019 года, піша segodnya.ua.

Як высветлілася, гісторыя, якая ляжыць у аснове абвешчанага конкурсу, пачалася 26 гадоў таму. У 1993 годзе студэнт на імя Ахім Хельд у сістэме абмену паведамленнямі Usenet напісаў: «Білефельд? Такога не існуе». За гэтыя гады жарт пра горад Білефельд стала ў Нямеччыне мэмам. У 2012 годзе гэтае "пытанне" у сваім выступе абыграла нават канцлерка Ангела Мэркель, прысутная на адным з мерапрыемстваў у Білефельд. «Усё ж ён існуе», - заявіла тады яна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках