21 кастрычнiка 2019, панядзелак, 11:30
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Маці асуджанага паводле наркатычнага артыкула шчыра расказала пра «праблемы 328» у Беларусі

7
Маці асуджанага паводле наркатычнага артыкула шчыра расказала пра «праблемы 328» у Беларусі

Тысячы маладых людзей праводзяць свае найлепшыя гады за кратамі.

Савецкі Саюз страціў у Афганістане 15 000 маладых хлопцаў. У маленькай Беларусі паводле артыкула 328 сядзяць у турме ўжо блізу 20 000. Непаўналетнія атрымліваюць страшныя тэрміны, ім прыпісваюць распаўсюджванне наркотыкаў, у той час, як сапраўдныя наркабароны застаюцца на свабодзе.

Youtube-канал «Народнай Грамады» пагутарыў з Людмілай Ждановіч, маці падлетка, якога асудзілі на восем гадоў. Падчас затрымання ў яго знайшлі 0.42 грама наркотыку. Са слоў маці, яго збілі, выкарысталі да непаўналетняга спецсродкі, дапытвалі без бацькоў, не далі адваката.

І самае галоўнае: падлетка асудзілі за распаўсюд наркотыкаў на аснове паказанняў аднаго сведкі. Гэты сведка заявіў у судзе, што яго білі, таму ён не гледзячы падпісаў усё, што яму падсунулі.

Людміла Ждановіч мяркуе, што людзі, якія ўжываюць наркотыкі - гэта не злачынцы, а хворыя людзі. Іх трэба лячыць.

Тысячы маладых людзей праводзяць свае найлепшыя гады за кратамі. З іх робяць пакрыўджаных зэкаў. Наступствы гэтага для нашай краіны могуць быць жахлівымі.

Навошта гэта нашай уладзе? Следчыя атрымліваюць прэміі і падвышэнні, а кіраўніцтва МУС - тысячы рабоў, якія працуюць за 1 рубель 40 капеек на месяц.

Магчыма, час мяняць уладу?