Аляксей Навальны: Мы пагарджаем баязлівай і зладзеяватай уладай
2- 23.08.2019, 13:24
- 12,648
Расейскі апазіцыйны палітык апублікаваў першы тэкст пасля свайго вызвалення.
“Прывітанне, вось я і на волі.
Так доўга гэтым разам цягнуліся 30 дзён арышту.
Перш за ўсё хачу сказаць шчырае дзякую ўсім, хто хадзіў на пратэстныя мітынгі ў Маскве і тым, хто падтрымліваў іх у іншых гарадах.
Захапляюся вытрымкай і мужнасцю незалежных кандыдатаў, многія з якіх дагэтуль пад арыштам (учора праз акно камеры змог перакінуцца парай слоў з Юляй Галямінай, калі яе ўрачыста прывёз да нас аўтобус і пяць спецназаўцаў суправаджэння), і тых закладнікаў - выпадкова схопленых людзей, якіх трымаюць ў СІЗА для ўсеагульнага застрашвання. Прамяні падтрымкі ім і іх сем'ям.
Павага маім калегам з ФБК, нягледзячы на пагромы і ператрусы, яны і без мяне пачалі выпускаць расследавання яшчэ часцей, чым раней. Спадзяюся, вы глядзіце наш серыял "Маскоўскі карупцыянер" на Ютюбе.
Запалохаць нас не атрымаецца. Мы пагарджаем баязлівай і зладзеяватай улада, якой раней для "перамогі" на выбарах трэба было хлусіць і фальсіфікаваць, а цяпер яны ўжо не могуць абысціся без арыштаў кандыдатаў, збіцця мірных пратэстоўцаў і ператрусаў, больш падобных да разбойных нападаў.
Ніякай падтрымкі грамадства ў "Адзінай Расеі" няма і я спадзяюся, што 8 верасня "разумнае галасаванне" пакажа гэта.
Дужа рады быць зноў з вамі, я сумаваў”, - напісаў расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны ў “Фэйсбуку”.