20 красавiка 2024, Субота, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь» фармуе ініцыятыўныя групы для ўдзелу ў выбарчай кампаніі

6
«Еўрапейская Беларусь» фармуе ініцыятыўныя групы для ўдзелу ў выбарчай кампаніі

Чым больш нас будзе, тым мацней будзе гучаць наш голас.

Актывісты Еўрапейскай Беларусі возьмуць удзел у парламенцкай кампаніі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, тэкст якой публікуе сайт Сharter97.org:

- У Беларусі пачалася парламенцкая кампанія. Улады разлічваюць правесці яе па сваім сцэнары - без удзелу рэальных праціўнікаў дыктатара і без сумленнага падліку галасоў. Нас зноў паспрабуюць пазбавіць права выбару.

Наша мэта - рэалізаваць свой сцэнар. Менавіта таму актывісты «Еўрапейскай Беларусі» возьмуць удзел у парламенцкай кампаніі.

Нашым пасланнем стане:

- адстаўка дыктатара, правядзенне свабодных выбараў і змена ўлады на ўсіх узроўнях;

- забеспячэнне годнай працы для беларусаў на радзіме;

- закрыццё АЭС у Астраўцы.

Мы ўдзельнічаем у кампаніі, каб абараніць сваю свабоду і стварыць нармальную еўрапейскую краіну, каб вярнуць нам нашу дзяржаву. Гэтага мы можам дамагчыся толькі разам.

Галоўная задача на сённяшні дзень - стварэнне ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты, збор подпісаў і рэгістрацыя кандыдатаў у акруговых выбарчых камісіях. Чым больш нас будзе, тым грамчэй будзе гучаць наш голас.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» і нашыя паплечнікі па Беларускім Нацыяальным Кангрэсе вылучаюць сваіх кандыдатаў у дэпутаты ў Мінску, усіх абласных цэнтрах і буйных гарадах краіны. Нам патрэбна ваша дапамога ў кожным з гэтых населеных пунктаў.

Далучайцеся!

Наш кантактны тэлефон / тэлеграм / вайбер: + 375 29 5494923.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках