20 красавiка 2024, Субота, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Atlantic Council: Будаўніцтва новых газаправодаў можна выкарыстаць супраць самой Расеі

1
Atlantic Council: Будаўніцтва новых газаправодаў можна выкарыстаць супраць самой Расеі

Для ЗША адкрываецца калідор паміж Украінай і Грэцыяй.

Асноўныя СМІ засяродзіліся на заканчэнні будаўніцтва двух расейскіх газаправодаў: «Паўночнага струменю-2» і «Турэцкага струменю». Аднак, па-за полем гледжання застаюцца змены ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, якія могуць кінуць выклік рэгіянальнаму дамінаванню і геапалітычнаму ціску Масквы.

Гэтыя змены могуць дапамагчы ўстанавіць двухбаковы паўночна-ўсходні калідор, які будзе злучаць Грэцыю, Турцыю і Украіну праз Трансбалканскі трубаправод. Пра гэта ў артыкуле для Atlantic Council, (пераклад - unian.net) піша доктар Аўра Сабадус, дадаючы, што гэты калідор дзесяцігоддзямі быў галоўнай артэрыяй для паставак газу з Расеі ў Баўгарыю, Грэцыю, Паўночную Македонію і Турцыю праз Украіну, Малдову і Румынію. Аднак, доўгатэрміновы кантракт на транзіт газу паміж украінскім «Нафтагазам» і расейскім «Газпромам» падыходзіць да канца. А Масква спрабуе накіраваць экспарт энэрганосьбітаў праз першую і другую галінку «Турэцкага струменю» - абсалютна новы транспартны маршрут праз Чорнае мора. Таму Трансбалканскі трубаправод неўзабаве стане пустым.

Важна тое, што заканчэнне дзеяння ўкраінска-расейскага кантракту супала з уздымам экспарту звадкаванага газу з ЗША ў Грэцыю і Турцыю. Гэта нясе беспрэцэдэнтныя змены ў газавую дынаміку рэгіёну. Гэта адкрывае рэдкае акно магчымасцяў для Паўднёва-Усходняй Еўропы, якая стала найбольш залежнай ад расейскага газу. Цяпер краіны ў рэгіёне могуць транспартаваць амерыканскі звадкаваны газ з поўдня на поўнач праз Трансбалканскі трубаправод. Для запуску рэверснай плыні краінам давядзецца павялічыць ціск, абнавіць станцыі і ўзгадніць правілы транспартавання і міжнароднага гандлю энэргарэсурсамі. Кошт гэтых крокаў будзе адносна нізкім, а на ўсе змены спатрэбіцца менш часу, чым на пабудову новага газаправода з нуля. Складанасць толькі ў тым, каб краіны пагадзіліся працаваць разам хутка і канкрэтна, перш чым акно магчымасцяў закрыецца, а Расея ўмацуе сваю хватку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках