19 красавiка 2024, Пятніца, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Duty Free на мяжы просяць тэхагляд, каб прадаць алкаголь?

9
У Duty Free на мяжы просяць тэхагляд, каб прадаць алкаголь?
Фота: tut.by

Журналісты праверылі гэтую інфармацыю.

Прадаўцы ў крамах Duty Free на беларуска-літоўскай мяжы просяць у кіроўцаў аўтамабіляў паказаць тэхагляд, калі яны хочуць набыць алкаголь. Пра гэта ў "Фэйсбуку" піша адзін з беларускіх турыстаў, які на днях ехаў на сваім аўто ў Літву, паведамляе "Еўрарадыё".

"Прадавачкі ў Duty Free на мяжы з Літвой цяпер правяраюць і тэхагляд ў кіроўцаў. Літоўскія памежнікі не пускаюць беларусаў без тэхагляду, тыя вяртаюцца назад. А тут ужо не пускаюць нашы тых, у каго ёсць пакупкі з Duty Free, і прымушаюць ісці здаваць назад у краму. Прадавачкам надакучыла афармляць вяртанне тавару і яны гуляюць на апярэджанне», - піша ён.

Ці сапраўды, каб набыць у Duty Free алкаголь, трэба паказаць прадаўцу дакумент аб праходжанні тэхагляду?

«Мы тэхагляд не правяраем, - кажа супрацоўніца Duty Free ў пункце пропуску «Лоша». - Але мы па магчымасці стараемся зрабіць лепш кліенту. Калі мы бачым, што едзе нейкі беларус, і магчыма, што ў яго будуць праблемы з пераходам літоўскай мяжы, то мы проста ўдакладняем [наяўнасць тэхагляду. - заўв.]. Мы кліенту тлумачым: «Вы ў нас набудзеце тавар, прыедзеце на літоўскі бок, а вас развернуць. А беларускія мытнікі вас з набытым у нас алкаголем не прапусцяць. І, каб пазбегнуць марнавання часу, мы вас папярэджваем, як усё будзе адбывацца».

Са слоў суразмоўцы, не прадаць алкаголь ці нейкі іншы тавар пакупніку ў Duty Free не могуць - незалежна ад таго, пройдзены ў яго тэхагляд ці не. Кліент сам вызначае, рызыкаваць яму ці не, кажуць у краме. І дадаюць, што з пытаннем ці папярэджаннем аб неабходнасці тэхагляду яны да пакупнікоў звяртаюцца вельмі рэдка.

Але так не ўсюды. У крамах Duty Free на іншых памежных пераходах нас запэўніваюць, што не толькі не правяраюць, але нават і не папярэджваюць пакупнікоў аб неабходнасці наяўнасці тэхагляду. Маўляў, пытацца пра нешта, акрамя пашпарта і выдадзенага памежнікамі талона на аўто, прадаўцы проста не маюць права. Але згаджаюцца, што вяртанне тавару для іх - немалая праблема:

«Вельмі шмат часу гэта адымае! Трэба зрабіць копію мноства дакументаў: талона, пашпарта, заяву чалавека... Гэта не адной хвіліны справа».

І наракаюць на тое, што аўтамабілі без тэхагляду наогул да іх даязджаюць. Маўляў, калі літоўскія памежнікі маюць права такія аўто не прапускаць на тэрыторыю сваёй краіны, то чаму беларускія не могуць іх не выпускаць з Беларусі?

Памежны камітэт: На выездзе з Беларусі мы тэхагляд правяраць не можам

Задаём гэтае пытанне кіраўніку прэс-службы памежнага камітэта Антону Бычкоўскаму:

«Памежнікі адказваюць за перасячэнне дзяржаўнай мяжы фізічнымі асобамі і правяраюць пашпарт і страхоўку на аўтамабіль - «зялёную карту». Праверка дакументаў, звязаных з праходжаннем тэхагляду транспартных сродкаў у кампетэнцыю памежнікаў не ўваходзіць. Наяўнасць дзяржтэхагляду правяраюць прадстаўнікі ДАІ. А такіх прадстаўнікоў у нас на пунктах пропуску няма».

Прадстаўнік памежнага камітэта раіць: не жадаеце мець праблем з літоўскімі памежнікамі і губляць час на вяртанне набытага алкаголю ў краму Duty Free - не едзьце за мяжу на аўтамабілі без тэхагляду.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках